БЕЛ Ł РУС

Калеснікава: Крым — украінскі, Пуцін пачаў вайну, кіраўніцтва Беларусі таксама вінаватае

10.02.2026 / 21:26

Nashaniva.com

На сустрэчы з журналістамі ў Берліне былая палітзняволеная Марыя Калеснікава адказала на вострыя светапоглядныя пытанні, ва ўхіленні ад адказу на якія яе разам з Віктарам Бабарыкам не раз абвінавачвалі, піша «Еўрарадыё».

Марыя Калеснікава 10 лютага 2026 года. Фота: Lookby.media

«Крым адназначна ўкраінскі. Для мяне гэта заўсёды было дзіўнае пытанне, бо я яшчэ 12 гадоў таму на яго адказала для сябе», — сказала Калеснікава.

Гэтак жа адназначна яна адказала і на пытанне, хто вінаваты ў вайне:

«Пуцін напаў на Украіну. Бамбілі Кіеў. Я сама гэта бачыла ў навінах 24 лютага ў турме. Пуцін пачаў вайну, ён забівае людзей — і сваіх, і чужых людзей. Гэта абсалютна цынічна і недапушчальна».

Што да саўдзелу ў вайне Лукашэнкі, то Марыя адказала так:

«Усе ведаюць, што ў першыя дні расійскія вайскоўцы заходзілі ў тым ліку з боку Беларусі. Я лічу, што трэба было рабіць што заўгодна, каб гэтага пазбегнуць, каб гэтага не адбылося».

І Лукашэнка таго, што быў павінен, якраз не зрабіў:

«Казаць, што кіраўніцтва [краіны] не вінаватае — не, яно вінаватае. У тым, што цяпер Беларусь знаходзіцца ў такім стане і можа страціць суверэнітэт. І гэта ўсё наступства гэтага патурання, дазволу Пуціну дзейнічаць такім чынам на беларускай тэрыторыі».

Чытайце таксама:

Спявак Ap$ent: У адрозненне ад вясёлкавых поні кшталту Калеснікавай я ніколі не забуду жэсць 2020‑2022 гадоў

Калеснікава падзякавала за падтрымку і кілаваты цеплыні і святла, якія яны адчула ў апошнія дні

Калеснікава: Лукашэнка можа пайсці на спыненне рэпрэсій дзеля будучыні і «з нейкай мудрасці»

І вось пытанне: гэта нармальна, калі беларускі палітык першыя інтэрв’ю дае не беларусам, а немцам і расіяніну?

Каментары да артыкула