БЕЛ Ł РУС

«Мы — у дупе». На вучэннях НАТА ў Эстоніі купка ўкраінскіх вайскоўцаў «знішчыла» за дзень два батальёны ўмоўнага праціўніка

13.02.2026 / 20:29

Nashaniva.com

З інфармацыі выдання The Wall Street Journal, падчас вучэнняў НАТА ў Эстоніі ў рамках праграмы Hedgehog 2025 у маі мінулага года ўкраінскія аператары БПЛА «разбілі» два батальёны ўмоўнага супраціўніка за адзін дзень, паказаўшы слабую падрыхтаванасць сіл НАТА да сучаснага бою.

Фота: ERR

У вучэннях удзельнічалі больш за 16 тысяч салдат з 12 краін НАТА. Супраць «праціўнікаў» выступалі ўкраінскія вайскоўцы, у тым ліку тыя, якія ўдзельнічалі ў рэальнай вайне з Расіяй. Адна з груп умоўнага супраціўніка налічвала каля 100 чалавек (эстонцы і ўкраінцы), другая — толькі 10 украінскіх салдат.

Меншая група за паўдня ўмоўна «знішчыла» 17 адзінак бранятэхнікі і нанесла 30 удараў па іншых мішэнях. Большая група задзейнічала больш за 30 дронаў на ўчастку менш за 10 км².

Вучэнні паказалі, што сучаснае поле бою стала вельмі празрыстым і ўразлівым для любой тэхнікі і сіл, якія рухаюцца. Са слоў падпалкоўніка эстонскага войска Арба Пробала, мэта навучання — прымусіць удзельнікаў крытычна ацэньваць сябе і не спыняцца на дасягнутым.

Былы камандзір Эстонскага цэнтра вайсковай разведкі Стэн Рэйман назваў вынікі вучэнняў «шокавымі» як для камандавання, так і для салдат.

Паводле крыніц WSJ, адзін з камандзіраў пасля назірання за вучэннямі зрабіў рэзюмэ: «Мы [НАТА] — у дупе».

Чытайце таксама:

Ва Украіне паказалі, як запускаюць ракеты «Фламінга» ВІДЭА

Сваякі ўкраінскага салдата, які лічыўся загінулым, але вярнуўся з палону, абавязаны вярнуць 300 тысяч еўра пахавальных

Зяленскі падпісаў закон аб прававым статусе іншаземцаў, якія служаць ва ўкраінскім войску

Рутэ: Вайскоўцы краін НАТА з’явяцца ва Украіне адразу пасля заключэння мірнага пагаднення

Каментары да артыкула