Вайна11

Ва Украіне паказалі, як запускаюць ракеты «Фламінга» ВІДЭА

Суўладальнік і галоўны канструктар абароннай кампаніі Fire Point Дзяніс Штылерман апублікаваў відэа запуску ўкраінскіх ракет FP-5 «Фламінга» па арсенале Міністэрства абароны РФ у Валгаградскай вобласці. Запіс з’явіўся ў сацсетцы X 12 лютага.

Паведамляецца, што ўдар быў нанесены па адным з найбуйнейшых складоў боепрыпасаў расійскай арміі, які знаходзіцца прыкладна за 400 кіламетраў ад дзяржаўнай мяжы Украіны. Генеральны штаб Украіны пацвердзіў выкарыстанне сродкаў далёкага паражэння FP-5 «Фламінга».

Акрамя таго, у горадзе Мічурынск Тамбоўскай вобласці УСУ атакавалі завод «Прагрэс», які вырабляе высокатэхналагічнае абсталяванне для авіяцыйных і ракетных сістэм і працуе на патрэбы расійскага войска. Паводле звестак Генштаба, на тэрыторыі прадпрыемства ўзнік пажар, а маштаб пашкоджанняў удакладняецца.

Аналітыкі Defense Express мяркуюць, што ракеты «Фламінга» здольныя эфектыўна пераадольваць сістэмы супрацьпаветранай абароны і радыёэлектроннай барацьбы, бо абодва аб’екты павінны былі мець сур’ёзную ахову.

Уночы 12 лютага ў Валгаградскай вобласці прагучалі магутныя выбухі. Паведамлялася пра ракетны ўдар і пажар на вайсковым арсенале ў пасёлку Катлубань. Губернатар рэгіёна Андрэй Бачароў заявіў, што мясцовая СПА нібыта адбіла атаку, а ўзгаранне адбылося праз падзенне абломкаў на тэрыторыі аб’екта Міністэрства абароны.

Раней, 5 лютага, паведамлялася пра траплянне ў палігон Капусцін Яр ракетамі «Фламінга» — гэта стала першым афіцыйным пацвярджэннем іх выкарыстання па тэрыторыі Расіі.

Каментары1

  • Наваградчына
    12.02.2026
    Слава ЗСУ 👍💪✊

Цяпер чытаюць

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос23

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы ўпершыню знайшлі кроў дыназаўра ў скамянелых парэштках

Следам за 7 тонамі радыеактыўных лісічак з Беларусі ў Літву не пусцілі і 20 тон радыеактыўных чарніц10

Сукупнае багацце дзясяткі галоўных мільярдэраў свету за месяц зменшылася амаль на 300 мільярдаў даляраў3

Кітай упершыню пацвердзіў падрыхтоўку сустрэчы Сі, Трампа і Пуціна

Ціханоўская пра ліст часткі былых палітвязняў: Такія адкрытыя лісты трэба пісаць Лукашэнку37

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна50

Вынеслі прысуд былому рэктару віцебскага ВНУ, які прыдумляў студэнтаў — вельмі лагодны

На выбарах у ЗША прайграла кангрэсвумен-украінка, якая галасавала супраць падтрымкі Украіны11

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос23

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць