У Расіі памёр мастак, зняволены за ўлёткі «Пуціняку на гіляку»
У Гатчыне пад Санкт-Пецярбургам памёр 65‑гадовы мастак-ювелір Аляксандр Дацэнка, раней асуджаны па справе аб закліках да тэрарызму. Пра яго смерць паведаміла група падтрымкі.
Аляксандр Дацэнка
12 лютага Дацэнку шпіталізавалі з цяжкім інфарктам. Праз некалькі дзён яго стан пагоршыўся, і дактары ўвялі яго ў медыкаментозную кому.
У 2024 годзе Аляксандра Дацэнку і яго жонку Анастасію Дзюдзяеву прысудзілі адпаведна да трох і трох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі-пасяленні. Мастак адбываў гэта пакаранне.
Крымінальную справу супраць Дацэнкаў распачалі з-за праўкраінскіх улётак, знойдзеных у супермаркеце «Лента». На адной з іх была фраза «Пуціняку на гіляку». Абвінавачаныя сваёй віны не прызналі.
Чытайце таксама:
Затрыманага ў Францыі расійскага баскетбаліста абмянялі на асуджанага ў Расіі француза