БЕЛ Ł РУС

Мужчына ўцягнуў ГУБАЗіК у сямейны канфлікт, спрабуючы пасадзіць маці свайго сына за «экстрэмізм»

19.02.2026 / 21:24

Nashaniva.com

Тыкток-карыстальнік ihar.pisareuski запісаў некалькі ролікаў, у якіх распавёў, што ўжо чатыры месяцы не бачыў сына з-за канфлікту з яго маці, заўважыў тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!»

Скрыншот з відэа

Самае трывожнае — як ён вырашыў «выправіць» сітуацыю. Паводле яго слоў, ён фактычна нацкаваў на жанчыну ГУБАЗіК: спачатку дамагаўся яе прыцягнення па адміністрацыйным артыкуле аб распаўсюдзе «экстрэмізму» (ч. 2 арт. 19.11 КаАП).

Аднак суд Пухавіцкага раёна ў снежні 2025 года адмовіўся караць жанчыну з-за малаважнасці правіны. Мінскі абласны суд у студзені 2026 года пакінуў гэтае рашэнне ў сіле.

Мужчыну гэта не спыніла: цяпер ён сцвярджае, што «нарыў» падставы для крымінальнай справы — па ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі).

Чытайце таксама:

На свабодзе палітзняволеная Наталля Левая. Яна цяжарная, па плане нараджаць у сакавіку

Пасля вяртання з Польшчы арыштавалі сузаснавальніцу стартапа GlobalTips. Ёй далі тры гады калоніі за дапамогу палітвязням

Чатырох чалавек асудзілі за супрацоўніцтва з «Байсолам». «Байсол» пракаментаваў

Стала вядома, які прысуд вынеслі палітвязню Максіму Сямітку

Каментары да артыкула