Грамадства1313

Пасля вяртання з Польшчы арыштавалі сузаснавальніцу стартапа GlobalTips. Ёй далі тры гады калоніі за дапамогу палітвязням

Алену Змушко схапілі восенню 2024 года. Дома яе чакаюць муж і васьмігадовы сын.

Алена Змушко. Фота з яе старонкі Укантакце

Гамяльчанцы Алене Змушко 39 гадоў.

У 2008‑м дзяўчына скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту па спецыяльнасці «Сістэмы перадачы і размеркавання інфармацыі».

Мяркуючы па сацсетках, ва ўніверсітэце яна пазнаёмілася са сваім будучым мужам — ураджэнцам Нарыльска з беларускімі каранямі, які таксама вучыўся ў БелДУТ. У пары ёсць 8‑гадовы сын.

Кар'еру ў IT Алена пачала яшчэ ў 2008 годзе ў кампаніі Intervale, дзе з перапынкам працавала да 2020 года. Там яна вырасла з тэсціроўшчыка да кіраўніка тэхнічных праектаў, займалася мабільнымі платформамі для банкаў і аператараў сувязі. Калегі адгукаліся пра Алену як пра тактоўнага і самаарганізаванага супрацоўніка, які ўмее знайсці падыход да складаных заказчыкаў.

З 2013 па 2015 яна працавала ў гомельскай кампаніі Kwanza, у якой займалася распрацоўкай сістэмы продажу электронных білетаў.

Апошнія гады сям'я жыла ў Варшаве. Там у лютым 2021 года Алена стала сузаснавальніцай і вядучым бізнэс-аналітыкам стартапа GlobalTips, які дапамагае ўстановам перайсці ў «лічбу». Праз іх сэрвіс можна пакінуць безнаяўныя чаявыя афіцыянтам па QR-кодзе.

Алена Змушко. Фота з яе Linkedin

Вядома, што Алена перыядычна вярталася ў Беларусь. 13 лістапада 2024 жанчына ехала дадому разам з сынам, каб наведаць бацькоў. Але яе затрымалі і кінулі ў СІЗА.

Алену асудзілі ў Гродзенскім абласным судзе. 24 лістапада 2025 года ёй вынеслі прысуд паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) — тры гады калоніі. Нядаўна ён уступіў у сілу.

Па звестках праваабаронцаў, Алену абвінавацілі ў дапамозе палітвязням.

Зараз палітзняволеная знаходзіцца ў жаночай папраўчай калоніі №4.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары13

  • политзек
    19.02.2026
    тупые, злобные, мелкие ЛЮДОЕДЫ.
  • 2025
    19.02.2026
    Для чего ккждую неделю пишут про задержания весной 2025 года?
    Разве эта информвция поможет тому кого задержали?
    Или от чего-то спаесет других? Если с осени никого не задержывали
  • Напоминание
    19.02.2026
    Дежурное напоминание, что с режимом нужно вести диалог, предпочтительно снять санкции.

Цяпер чытаюць

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў43

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Усе навіны →
Усе навіны

У аўто Belgee і Geely паставяць дадаткі «Яндэкса»3

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу11

Амерыканцы папярэдзілі пра магчымы тэракт у Маскве. ФСБ у выніку праверкі затрымала падлетка5

У Швейцарыі моладзь таксама пратэстуе. Былі сутычкі з паліцыяй19

Стары касмічны тэлескоп NASA вось-вось упадзе на Зямлю — ён важыць паўтары тоны1

Хакеіст «Нёмана»: мяне ўкусіў клешч — з не вельмі добрымі наступствамі3

У Рыме ў ноч Хэлаўіна беларуска з кіркай спрабавала трапіць у чужую кватэру3

Белы дом рыхтуецца дзейнічаць без згоды Кангрэса, калі на выбарах перамогуць дэмакраты7

Мінчанка клюнула на танныя морапрадукты. Але яны не прыйшлі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў43

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць