«Закон павінен ісці сваёй дарогай». Карл III пракаментаваў арышт свайго брата
Кароль Вялікабрытаніі Карл III пракаментаваў затрыманне свайго брата, былога прынца Эндру, якога падазраюць у злоўжыванні службовым становішчам.
Карл ІІІ (справа) з братам Эндру. 16 верасня 2025 года. Фота: AP Photo / Joanna Chan, File
У афіцыйнай заяве манарх адзначыў, што з вялікай занепакоенасцю даведаўся пра навіны, якія тычацца Эндру Маунтбатэна-Віндзара і магчымых злоўжыванняў уладай. Паводле яго слоў, цяпер адбудзецца поўны, справядлівы і належны працэс, у рамках якога справа будзе расследаваная адпаведнымі органамі.
Карл III падкрэсліў, што «закон павінен ісці сваёй дарогай».
«Пакуль гэты працэс ідзе, з майго боку было б недарэчна каментаваць гэтую справу далей. Тым часам мая сям'я і я будзем працягваць выконваць свой абавязак і служыць вам усім», — гаворыцца ў заяве.
19 лютага малодшы брат караля Эндру быў затрыманы па падазрэнні ў злоўжыванні службовым становішчам. Раней Карл III пазбавіў яго афіцыйных тытулаў і абавязкаў на фоне скандалу, звязанага з кантактамі Эндру з Джэфры Эпштэйнам.
Чытайце таксама:
Затрыманы брат Карла ІІІ, былы прынц Эндру
На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай
Прынц Эндру адмовіўся ад тытула герцага Ёркскага. Яму зноў вылезла бокам справа Эпштэйна