БЕЛ Ł РУС

Беларускія дактары правялі складаную аперацыю на сэрцы немаўляці

20.02.2026 / 16:45

Nashaniva.com

Спецыялісты Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай хірургіі аказалі дапамогу немаўляці з Расіі, паведамляе прэс-служба Мінздароўя. Камандай кіраваў дырэктар цэнтра і галоўны пазаштатны дзіцячы хірург Міністэрства аховы здароўя Канстанцін Драздоўскі.

Фота: Мінздароўя

У дзіцяці дыягнаставалі цяжкі прыроджаны парок сэрца — перапынак дугі аорты і дэфект міжжалудачкавай перагародкі. Асаблівую складанасць стварала тое, што вага немаўляці складала ўсяго каля 2,5 кілаграма.

Паводле слоў Драздоўскага, у сусветнай практыцы падобныя выпадкі звычайна аперуюць у два этапы. Аднак беларускія медыкі здолелі выканаць карэкцыю за адну аперацыю. Гэта дазволіла адразу ліквідаваць крытычнае парушэнне кровазвароту і не адкладваць лячэнне.

Аперацыя прайшла паспяхова, цяпер дзіця адчувае сябе добра. Медыцынскую дапамогу аказалі бясплатна ў рамках экстраннага лячэння.

Чытайце таксама:

У Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі заліло вадой аперацыйны блок. Мінздароўя: абсталяванне не пацярпела

Беларускія хірургі правялі першую аперацыю пры дапамозе кітайскага робата

Летась у Беларусі правялі рэкордную колькасць трансплантацый

Унікальную аперацыю зрабілі ў Віцебску: паралізаваны пацыент зноў пачаў хадзіць

Каментары да артыкула