Здарэнні

У Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі заліло вадой аперацыйны блок. Мінздароўя: абсталяванне не пацярпела

Акрамя гэтага, вадой заліло прыёмны пакой і некаторыя палаты.

Траўматалагічнае аддзяленне БХМД у Віцебску, ілюстрацыйнае фота. Яндэкс-карты

У Віцебскай БХМД адбылося надзвычайнае здарэнне — прарвала трубу, у выніку быў затоплены ўвесь аперацыйны блок бальніцы. Акрамя гэтага вадой заліло прыёмны пакой і некаторыя палаты, у якіх знаходзіліся пацыенты, паведаміла аб'яднанне незалежных медыкаў «Белыя халаты» са спасылкай на свае крыніцы.

Зазначаецца, што пасля таго як вада пачала вылівацца, на працягу некалькіх гадзін не ўдавалася знайсці месца прарыву і прадухіліць аварыю. Шкоду ацэньваюць як «вельмі вялікую» — не падлягае аднаўленню некаторае дарагое абсталяванне, у тым ліку лапараскапічныя стойкі і ШВЛ, рэнтген-абсталяванне, а таксама частка запасаў пратэзаў.

Чакаецца, што ў панядзелак на месца прыедзе з інспекцыяй Ірына Абельская.

«Белыя халаты» нагадваюць, што гэта не першае такое надзвычайнае здарэнне ў гэтай бальніцы: 21 студзеня 2021 года на трэцім паверсе хірургічнага корпуса пасля прарыву трубы вада лілася са столі вада таксама лілася некалькі гадзін, пакуль сантэхнік не ліквідаваў праблему.

Пазней журналіст выдання «Люстэрка», атрымаўшы гэту інфармацыю, патэлефанаваў у прыёмнае аддзяленне Віцебскай БХМД пад выглядам пацыента. Там пацвердзілі факт камунальнай аварыі.

«У нас у аперацыйнай, так. У супрацьшокавай», — удакладніла супрацоўніца пасля кароткай нарады з калегамі.

Таксама дзяжурная дадала, што «ўчора было [заліта] ў падвале». Пры гэтым інфармацыю пра тое, што вада стаіць непасрэдна ў самім прыёмным пакоі, суразмоўца абвергла.

Неўзабаве выдала афіцыйны каментарый пра інцыдэнт і Міністэрства аховы здароўя. У ім сцвярджаецца, што ў Віцебскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі сапраўды адбылася аварыя: з паламанай трубы працякла гарачая вада, якая затапіла аперацыйны блок, некалькі палат, калідоры хірургічнага і эндаскапічнага аддзяленняў, а таксама частку кабінетаў прыёмнага аддзялення.

Падчас інцыдэнту ніхто не пацярпеў, бо ў гэты час аперацыі ў аперацыйным блоку не праводзіліся. Медыцынская дапамога насельніцтву працягваецца ў поўным аб’ёме, а пацыентаў з хірургічнымі праблемамі часова накіроўваюць у Віцебскую абласную бальніцу, дзе аперацыі робяць кругласутачна.

Медыцынскае абсталяванне, па словах прэс-службы Мінздароўя, было надзейна абаронена і не пацярпела. У той жа час часткова пашкоджанае падвясное гіпсакардоннае пакрыццё столяў. Зараз у бальніцы праводзяць рамонт і кладку новага пакрыцця.

У аперацыйным блоку электразабеспячэнне ўжо наладжана, а ў найбліжэйшы час за працу возьмуцца спецыялісты сэрвісных арганізацый, якія сочаць за яго апаратурай.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся3

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Усе навіны →
Усе навіны

Джон Коўл прыехаў у Мінск3

Хлопец спрабаваў выканаць трук на балконе і атрымаў траўму

Дарога дадому, якая пакуль вядзе праз фронт. У Кіева-Пячэрскай лаўры паказваюць гісторыю Палка Каліноўскага3

«Знаёмы паглядзеў на мяне як на НЛА». Якім Анджэй Пачобут пабачыў Гродна ФОТЫ6

Гродзенскі біскуп сыграў на барабанах на каталіцкім фестывалі моладзі3

Як за дзесяцігоддзе Швецыя амаль закрыла дзверы для мігрантаў9

Расія і Украіна абмяняліся ўдарамі па энергааб’ектах пасля слоў Трампа пра энергетычнае перамір’е9

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна4

Анжаліка Борыс: Пачобута паўсюль прымалі як героя10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся3

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць