Нідэрландская канькабежка пасля перамогі на Алімпіядзе расшпілілася да станіка. Ці будуць яе караць?
На алімпійскую чэмпіёнку па канькабежным спорце Юту Лердам не будуць накладаць ніякіх санкцый за тое, што пасля перамогі яна расшпіліла свой спартыўны касцюм і паказала белы фірмовы спартыўны станік фірмы Nike. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі Міжнароднага алімпійскага камітэта.
Юта Лердам пасля перамогі. Фота: iang Qiming/China News Service/VCG via Getty Images
27‑гадовая нідэрландская спартсменка выйграла Алімпіяду ў Італіі на дыстанцыі 1000 метраў. Пасля фінішу яна расшпіліла касцюм, што з’яўляецца звычайнай практыкай у канькабежцаў, бо экіпіроўка вельмі шчыльна аблягае цела. Але з глыбінёй расшпільвання Лердам яўна перастаралася.
Фота хутка разышлося ў інтэрнэце, а СМІ паведамлялі, што за такую публічную дэманстрацыю бялізны дзяўчына магла атрымаць каля мільёна даляраў.
Маркетынгавы дырэктар МАК Анна-Сафі Вумар, аднак, адзначыла, што ўчынак Лердам не быў маркетынгавым ходам, ён адпавядае звычайным паводзінам спартсменаў пасля заезду.
На Алімпіядзе ў Мілане і Карціне д'Ампеца Юта Лердам, акрамя золата на 1000 метрах, атрымала срэбра на дыстанцыі 500 метраў.
Раней, у 2022 годзе, Лердам заваявала срэбра на гульнях у Пекіне на дыстанцыі 1000 метраў. Таксама яна пяць разоў перамагала на чэмпіянатах свету на асобных дыстанцыях і станавілася чэмпіёнкай свету ў спрынтарскім шматбор’і.
Чытайце таксама:
Нарвегія пабіла свой жа рэкорд па колькасці золата на зімовай Алімпіядзе
Гэты спартсмен самы хуткі на лёдзе. Эксперты бачаць яго будучыню і ў веласпорце