БЕЛ Ł РУС

Затрымалі Андрэя Кіма

21.02.2026 / 18:09

Nashaniva.com

У сярэдзіне тыдня ў Мінску затрымалі стваральніка праекта «Кінаконг» Андрэя Кіма. Культурнага менеджара арыштавалі, жонку адпусцілі. Прычыны арышту невядомыя, піша тэлеграм-канал «Свяшчэнны Белавуд».

Андрэй Кім. Архіўнае фота: Наша Ніва

Кінаконг — беларускі кінапраект і кінадыстрыбутар са слоганам «Кіно па-беларуску», заснаваны 5 верасьня 2012 году Андрэем Кімам. Праект займаўся прафэсійным перакладам і агучваннем фільмаў, мультфільмаў, трэйлераў і відэаролікаў на беларускую мову, а таксама ладзіў кінапаказы ў розных гарадах Беларусі. «Кінаконг» стаў адным з найбольш вядомых праектаў, якія папулярызавалі беларускамоўны дубляж і рабілі сусветнае кіно даступным па-беларуску.

Сярод поўнаметражных анімацыйных фільмаў, агучаных праектам, — «Галаваломка» (Inside Out), «Галаваломка 2», «Душа» (Soul), «Лука» (Luca) і г.д. Гэтыя паказы неаднаразова збіралі поўныя залы і прыцягнулі дзясяткі тысяч гледачоў па ўсёй краіне.

Чытайце таксама:

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Выдавецтва «Тэхналогія» прыпыніла працу

«Марына з Міколам размаўлялі ўсю ноч». Сяброўка сям’і расказала, што адчувае ў сувязі з вызваленнем Міколы Статкевіча

Палітвязню Ціхану Осіпаву другі раз хочуць павялічыць тэрмін зняволення

Каментары да артыкула