БЕЛ Ł РУС

У Бярозаўскім раёне міліцыя страляла па п'яным

26.02.2026 / 19:35

Nashaniva.com

У Бярозаўскім раёне мужчына з нажом напаў на супрацоўнікаў міліцыі, у выніку чаго тыя ўжылі табельную зброю, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Скрыншот з відэа

Паведамляецца, што ў міліцыю паступіла ананімнае паведамленне з просьбай праверыць інфармацыю па адной з вёсак раёна. На месца выехаў патруль. Калі сілавікі прыбылі, 34‑гадовы мясцовы жыхар з прыкметамі алкагольнага ап’янення, трымаючы ў руках нож, пачаў набліжацца да іх.

На патрабаванні спыніцца і кінуць нож мужчына, як сцвярджаецца, не рэагаваў, таму адзін з супрацоўнікаў зрабіў прыцэльны стрэл у нагу нападніку.

Пацярпеламу аказалі першую медыцынскую дапамогу і перадалі брыгадзе хуткай дапамогі.

Паводле факту здарэння распачалі крымінальную справу за гвалт або пагрозу яго прымянення ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў. Мужчыну пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі. 

Чытайце таксама:

Вынеслі мяккі прысуд берасцейцу, які пагражаў сілавікам нажамі

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Што за мужчына напаў на міліцыянта ў Беразіне?

У Беразіне мужчына з нажом напаў на міліцыянера і ўцёк у лес

Каментары да артыкула