Грамадства1212

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Сяргей Нязнаеў трапіў на Чорную карту Беларусі за тое, што даваў у судзе хлуслівыя паказанні супраць удзельнікаў пратэстаў. Цяпер ён за кратамі.

Сяргей Нязнаеў

Кар'ера палкоўніка Сяргея Нязнаева, абарвалася нечакана, у адзін момант. Ён, начальнік Брагінскага РАУСа, напіўся і стрэліў у сваю жонку Аксану. «Пашанцавала: літаральна некалькі міліметраў лявей — і яна б не выжыла», — напісаў блогер Ігар Лосік, які апынуўся ў СІЗА КДБ у адной камеры з арыштаваным Нязнаевым.

Па словах Лосіка, 46-гадовага былога міліцэйскага начальніка ўжо асудзілі. Дакладны прысуд невядомы.

У 2020 годзе Нязнаеў быў першым намеснікам начальніка Кармянскага РАУСа і дэпутатам мясцовага райсавета. У той час яго імя дадалі на Чорную карту Беларусі — за тое, што даваў у судзе хлуслівыя паказанні супраць удзельнікаў пратэстаў.

Сяргей Нязнаеў. Калі ішоў у дэпутаты, то пазначаў маёмасць — тады ў яго былі кватэра ў Гомелі і матацыкл

У лютым 2021 года Нязнаеў з'ездзіў дэлегатам на Усебеларускі народны сход.

Ліпень 2021 года быў багаты на падзеі для гэтага міліцэйскага начальніка. Спачатку ён судзіўся з 31‑гадовым мясцовым жыхаром, які напісаў на яго негатыўныя каменты ў інтэрнэце. Палітвязень атрымаў два гады «хіміі» з накіраваннем, а таксама павінен быў заплаціць 1500 рублёў кампенсацыі. А праз некалькі тыдняў вынеслі прысуд іншаму жыхару Кармы — за тое, што прыйшоў на прыём да Нязнаева і некалькі разоў ударыў яго. 38‑гадовы мужчына атрымаў за гэта два гады калоніі.

У канцы 2021 года міліцыянер пайшоў на павышэнне — узначаліў Брагінскі РАУС. У маі 2024 года міліцэйскі начальнік прапаў з публічнай сферы. Адна з апошніх згадак пра яго ў мясцовай прэсе — датэрміновае галасаванне на парламенцкіх выбарах, куды Сяргей Нязнаеў разам з жонкай прыйшоў адным з першых. 

Сяргей Нязнаеў з жонкай Аксанай

Гэта была пара, пра якую з гонарам пісалі прапагандысты. Аксана Нязнаева нават атрымала медаль «Жонцы афіцэра». Ён уручаецца тым жанчынам, якія былі ў шлюбе з міліцыянерамі ці вайскоўцамі на працягу больш чым 20 гадоў іх службы.

Аксана і Сяргей Нязнаевы (справа) у 2023 годзе. Менш чым праз год палкоўнік паспрабуе забіць жонку

«На думку Нязнаевых, зарокам шчаслівага сямейнага жыцця з’яўляецца здольнасць цаніць іншага чалавека, яго годнасць, захапленні, унутраны свет і жыццёвую пазіцыю, а таксама ўменне знаходзіць кампрамісы ў розных сітуацыях», — пісала гомельская міліцыя.

Няўменне знаходзіць кампраміс прывяло Нязнаева за краты. Дакладна не вядома, па якім артыкуле абвінавачвалі былога міліцэйскага начальніка. Калі кіравацца практыкай, то яго мусілі судзіць за забойства (артыкул 139 Крымінальнага кодэкса), але як за злачынства, не даведзенае да канца. Ён хацеў забіць — проста прамахнуўся. Адказнасць за такую «спробу» такая самая, як і ў выпадку, калі б ён рэалізаваў свой план да канца. За забойства ў Беларусі даюць у залежнасці ад абставінаў ад 6 гадоў калоніі да расстрэлу.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары12

  • Вяснячка з-пад Вушачы
    18.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Неяк так
    18.12.2025
    Дадуць ня больш 10, выйдзе датэрмінова, у леснікі ці ў санаторый.
  • Дзікпікавіч
    18.12.2025
    Так вось гэты “апазіцыянер” пра каторага сёння на УНС быў стандап

Цяпер чытаюць

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях17

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Усе навіны →
Усе навіны

Такаеў і Мірзіёеў усё ж прыедуць пацешыць Пуціна2

Чыноўнікі пачалі спаборнічаць памерам «яблыневых» бутаньерак. Качанава сярод лідараў ФОТАФАКТ14

Матэрыялы сайта Kamunikat.org, які пацярпеў ад хакерскай атакі, аднавілі3

У беларускім чэмпіянаце футбаліст забіў гол з вуглавога «сухім лістом» ВІДЭА6

Беларускія хакеры атакавалі сетку польскіх медыцынскіх лабараторый3

Шакіра прадставіла афіцыйную песню мундыялю-2026

Сотні пасажыраў з раніцы чакалі вылет з Мінска ў Анталію — «Белавія» кажа, што самалёт зламаўся4

Мікола Статкевіч усклаў кветкі на пахаваннях на Вайсковых могілках Мінска і патлумачыў, чаму гэта робіць там і 8 мая25

Мінск 8 мая паралізавалі 10‑бальныя заторы і залева

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях17

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць