БЕЛ Ł РУС

Трамп незадаволены абраннем Маджтабы Хаменеі

9.03.2026 / 10:03

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША і раней выказваў незадальненнем яго кандыдатурай.

Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Дональд Трамп «незадаволены» прызначэннем Іранам Маджтабы Хаменеі новым вярхоўным лідарам Ірана, паведаміў тэлеканал Fox News.

Вядучы Браян Кілмід заявіў, што пагутарыў з прэзідэнтам ЗША пасля абвяшчэння аб абранні новага лідара, і той сказаў яму: «Я незадаволены».

Кілмід не прывёў дадатковых падрабязнасцяў.

Раней Трамп пасля паведамленняў СМІ пра тое, што Маджтаба Хаменеі стаў найбольш верагодным кандыдатам на пасаду вярхоўнага лідара Ірана, заяўляў, што яго не задавальняе гэтая кандыдатура.

Амерыканскі прэзідэнт патрабаваў, каб пры выбары лідара Ірана ўлічвалі пазіцыю Злучаных Штатаў Амерыкі, якія знаходзяцца ў стане вайны з Тэгеранам, а Ізраіль папярэджваў, што новы лідар стане для яго мішэнню.

Чытайце таксама:

Маджтаба Хаменеі афіцыйна стаў Вярхоўным лідарам Ірана

Што вядома пра Маджтабу Хаменеі, якога абралі вярхоўным лідарам Ірана?

У сына Хаменеі ёсць элітная нерухомасць у Лондане пад бокам у ізраільскай амбасады

Каментары да артыкула