Макрон прыбыў з візітам на авіяносец і флагман французскіх ВМС «Шарль дэ Голь»
9 сакавіка прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон пасля свайго візіту на Кіпр прыбыў на борт авіяносца «Шарль дэ Голь» (Charles de Gaulle, R91) у Міжземным моры. Паводле слоў прэзідэнта Францыі, рашэнне аб разгортванні авіяносца ў Міжземнамор’і было прынята для абароны французскіх грамадзян у рэгіёне».
Фота: Gonzalo Fuentes/Pool Photo via AP
Пры гэтым Макрон заявіў, што Францыя не ўдзельнічае ў канфлікце на Блізкім Усходзе.
«Францыя не ўдзельнічае ў канфлікце, які працягваецца… Акрамя таго, ваша прысутнасць накіравана на абарону нашых саюзнікаў і сяброў. Сярод іншага, Кіпра», — заявіў на борце авіяносца Макрон.
Раней паведамлялася, што Францыя мае ўзначаліць марскую місію Еўрасаюза «Аспідэс», якая расчысціць дарогу пастаўкам нафты і газу з Персідскага заліва праз Армузскі праліў.
Чытайце таксама:
Макрон заявіў пра намер Францыі разам з іншымі краінамі Захаду разблакаваць Армузскі праліў
Трамп: Вайна ў Іране «практычна скончаная»
Танкер з саудаўскай нафтай прайшоў праз Армузскі праліў, нягледзячы на блакаду з боку Ірана
Трамп: Цэны на нафту ўпадуць пасля знішчэння ядзернай праграмы Ірана