Свет22

Калі вайна ў Іране найбліжэйшым часам не скончыцца, свет можа ўступіць у наймацнейшы энергакрызіс з 1970‑х гадоў

Сусветная эканоміка можа сутыкнуцца з вельмі сур’ёзным энергетычным крызісам, падобным да таго, які адбываўся ў 1970‑я гады. Прычынай стала вайна на Блізкім Усходзе і перакрыццё Армузскага праліва — аднаго з галоўных шляхоў для экспарту нафты. Калі сітуацыя хутка не нармалізуецца, свет можа страціць каля 10% усёй здабычы нафты, піша The Wall Street Journal.

Армузскі праліў і краіны Персідскага заліва. Карта: Bedirhan Demirel/Anadolu via Getty Images

Паводле ацэнак аналітыкаў, калі транспартаванне нафты не адновіцца найбліжэйшыя дні, здабыча на Блізкім Усходзе можа зменшыцца больш чым на 4 мільёны бараляў на суткі. Калі ж крызіс працягнецца да канца месяца, падзенне можа дасягнуць 9 мільёнаў бараляў на дзень, што амаль роўна дзясятай частцы сусветнага спажывання. Эксперты адзначаюць, што за ўсю гісторыю Армузскі праліў ніколі цалкам не закрываўся, таму цяперашняя сітуацыя выглядае беспрэцэдэнтнай.

Першым скараціў здабычу Ірак, бо ў яго не хапае сховішчаў для нафты. Пасля гэтага падобныя крокі зрабілі Кувейт, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты і Саудаўская Аравія. У выніку значная частка нафты, якая звычайна пастаўляецца на сусветны рынак, цяпер не даходзіць да пакупнікоў.

Спачатку нафтавы рынак адрэагаваў на гэта адносна спакойна: кошт нафты трымаўся каля 80—85 даляраў за бараль, бо чакалася хуткае завяршэнне канфлікту. Але калі стала зразумела, што блакаванне праліва можа працягнуцца, цэны рэзка выраслі — амаль да 120 даляраў за барэль, пасля чаго крыху знізіліся да каля 100 даляраў.

Найбольш уразлівымі могуць стаць краіны Азіі і Еўропы, якія моцна залежаць ад імпарту нафты з Блізкага Усходу. Напрыклад, азіяцкія дзяржавы атрымліваюць адтуль каля 60% імпартнай нафты, а Японія — прыкладна 95%. Замяніць гэтыя пастаўкі вельмі складана, бо транспартаванне нафты з іншых рэгіёнаў займае значна больш часу, а нафтаперапрацоўчыя заводы часта прыстасаваныя да пэўных гатункаў сыравіны.

Некаторыя краіны спрабуюць абыходзіць праліў. Саудаўская Аравія і ААЭ маюць нафтаправоды, якія выводзяць частку экспарту да іншых мораў, але іх магутнасці недастаткова, каб цалкам кампенсаваць страты.

Эксперты лічаць, што нават невялікія атакі на танкеры могуць доўга стрымліваць суднаходства ў гэтым рэгіёне. Калі крызіс зацягнецца на некалькі тыдняў, ён можа істотна паўплываць на ўсю сусветную эканоміку і выклікаць рост інфляцыі і запаволенне эканамічнага росту.

Каментары2

  • Што зноў
    09.03.2026
    Лапідарна
  • Тесла
    09.03.2026
    Интересно что там с курсом их акций. И покупал кто-то большой пакет перед 1.03

Цяпер чытаюць

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу6

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу

Усе навіны →
Усе навіны

Лідару каталонскіх незалежнікаў дазволілі вярнуцца ў краіну3

«Белтэлекам» з 1 лістапада павышае тарыфы

Забаранілі ўвозіць у Беларусь шмат тавараў з Латвіі6

У выніку ўдару УСУ па дата-цэнтры «Яндэкса» ва Уладзіміры пацярпелі пяць з васьмі яго памяшканняў1

Ілан Маск паабяцаў раздаць акцыі SpaceX амерыканскім дзецям9

У Польшчы затрымалі 11 беларускіх каратыстаў11

Вялікі знос дабраўся да Кальварыйскай. Хутка пачнуць прыбіраць хаты каля «Кароны»3

Вядомая супермадэль выйшла на подыум праз шэсць тыдняў пасля родаў. У сацсетках толькі і размоў пра яе фігуру14

На Гомельшчыне будуюць кацельні, якія будуць працаваць на пелетах5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу6

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць