БЕЛ Ł РУС

У Малайзіі мужчына мае ажно 42 зубы. Гэта сусветны рэкорд

10.03.2026 / 23:36

Nashaniva.com

33‑гадовы жыхар Малайзіі Пратап Муніяндзі ўстанавіў незвычайны сусветны рэкорд: у яго ў роце 42 зубы, што на дзесяць больш, чым у сярэдняга чалавека, які звычайна мае 32. Гэты факт быў пацверджаны і занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса.

Фота: Guinness World Records

Сам мужчына доўгі час не падазраваў пра сваю асаблівасць. Пра гэта стала вядома ў 2021 годзе падчас сямейнай размовы, калі ён пажартаваў, што ў яго можа быць больш зубоў. Родныя налічылі 38, а пасля рэнтгенаўскага даследавання высветлілася, што яшчэ чатыры зубы не прарэзаліся. У пачатку 2023 года стаматолагі афіцыйна пацвердзілі, што ў яго ўсяго 42 зубы. Пры гэтым большасць з іх растуць роўна і не выклікаюць праблем.

Фота: Guinness World Records

Пратап Муніяндзі працуе інжынерам у нафтагазавай галіне і выхоўвае сына. Паводле яго слоў, людзі звычайна не заўважаюць нічога незвычайнага, пакуль ён сам не раскажа пра свой рэкорд. Калі ж яны даведваюцца, што ў яго на дзесяць зубоў больш за норму, вельмі здзіўляюцца і часта спачатку не вераць.

Фота: Guinness World Records

Лішнія зубы не перашкаджаюць яму ў штодзённым жыцці. Мужчына старанна даглядае ротавую поласць: чысціць зубы двойчы на дзень і карыстаецца зубной ніткай. Ён адзначае, што ганарыцца сваім дасягненнем і называе асаблівым пачуццём усведамленне, што ты з’яўляешся сусветным рэкардсменам.

Сярод жанчын найбольшую колькасць зубоў мае жыхарка Індыі Кальпана Балан — у яе 38 зубоў.

Чытайце таксама:

Том Круз трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса за трук у апошнім фільме «Місія невыканальная»

Кот Оскар з Тэхаса пабіў сусветны рэкорд па скачках у даўжыню

Новы сусветны рэкорд: 59‑гадовы немец пражыў у падводнай ізаляцыі 120 дзён

92‑гадовая жанчына штотыдзень абедае ў замку ўжо 37 гадоў

Каментары да артыкула