Усяго патроху11

Новы сусветны рэкорд: 59-гадовы немец пражыў у падводнай ізаляцыі 120 дзён

Вось у якіх умовах ён жыў і як каментуе свой досвед.

59-гадовы аэракасмічны інжынер Рудыгер Кох вылазіць з вады праз 120 дзён ізаляцыі і атрымлівае пасведчанне пра новы сусветны рэкорд. Фоты: X / Channel 8 English

Нямецкі аэракасмічны інжынер Рудыгер Кох з Германіі паставіў новы сусветны рэкорд па самым доўгім знаходжанні ў памяшканні пад вадой, піша выданне The Guardian.

59-гадовы мужчына 120 дзён пражыў у спецыяльнай падводнай капсуле каля ўзбярэжжа Пуэрта-Лінда ў Панаме. У ягоным спецыяльным памяшканні плошчай 30 квадратных метраў быў туалет, тэлевізар, камп'ютар і велатрэнажор. Электрычнасць забяспечвалі сонечныя панэлі на сушы. Таксама ў Коха быў доступ у інтэрнэт, за ягонай актыўнасцю сачылі чатыры камеры, а ежу і лекі дастаўлялі калегі.

Сам падводны модуль функцыянаваў як штучны рыф і не шкодзіў мясцовай фаўне.

Рудыгер Кох падчас знаходжання ў падводным модулі

24 студзеня, пасля сканчэння эксперыменту, Рудыгер Кох выйшаў на паверхню і засведчыў свае дасягненне ў прысутнасці суддзі Кнігі рэкордаў Гінэса. 

«Гэта была вялікая прыгода, і цяпер, калі яна скончылася, у мяне ўзнікае пачуццё шкадавання. Мне вельмі спадабалася маё знаходжанне тут. Гэты досвед немагчыма апісаць, вы павінны выпрабаваць гэта самі», — заявіў Кох пасля вяртання на паверхню.

Яшчэ падчас эксперыменту мужчына прызнаваўся, што моцна сумаваў па зносінах з блізкімі, але ў той жа час адчуваў сябе камфортна ў цішыні.

Перад Кохам даўжэй за ўсіх у падводнай ізаляцыі пражыў амерыканец Джозэф Дзіцюры, які правёў 100 дзён у падводным доміку ў Фларыдзе.

Каментары1

  • Канапны філосаф
    26.01.2025
    Няма тлуму, працаваць не трэба, абавязкаў ніякіх, інтэрнэт ёсць. Не жыццё, а мара.

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў20

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

Куба на мяжы катастрофы: ці выжыве краіна і якая гісторыя яе адносін з ЗША5

Бабарыка: Ключавое пытанне суверэнітэту Беларусі — зняць з сябе пояс шахіда26

Трамп заявіў, што не хоча перамір'я з Іранам, і зноў абрынуўся на саюзнікаў па НАТА4

ЗША часова знялі санкцыі з іранскай нафты2

Латушка: Анжаліка Мельнікава ведала шмат адчувальнай інфармацыі9

Акадэмія навук запусціла шыкоўны партал беларускіх казак — можна пачытаць і паслухаць у арыгінальных запісах11

У Мінску даражэе праезд у грамадскім транспарце1

Навукоўцы вызначылі адну дэталь, якая істотна павышае ўвагу да вашага профілю ў дадатку для знаёмстваў

Фёдар Паўлючэнка настойвае: Мельнікава выглядае як чалавек пасля цяжарнасці26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў20

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць