У Беларусі стварылі ўласны электрарухавік для дронаў
На мінскім прадпрыемстве ААТ «Алеўкурп» завяршылі навукова-эксперыментальную працу па стварэнні эксперыментальнага электрарухавіка малога памеру для беспілотных лятальных апаратаў магутнасцю 4,44 кВт, паведаміў Дзяржаўны вайскова-прамысловы камітэт Беларусі.
Паведамляецца, што распрацаваны рухавік прайшоў выпрабаванні і пацвердзіў тэхнічныя характарыстыкі, якія не саступаюць замежным аналагам. Усе дэталі для яго вырабляліся на беларускіх прадпрыемствах з матэрыялаў, даступных у краіне. Для зборкі і праверкі такіх вырабаў таксама быў распрацаваны і адпрацаваны адпаведны тэхналагічны працэс і зроблена неабходнае абсталяванне.
Спецыялісты прадпрыемства таксама распрацавалі і вырабілі два тыпы макетаў кантролераў электрарухавікоў і стварылі тэставае праграмнае забеспячэнне для бездатчыкавага кіравання імі. Праект рэалізоўваўся пад кіраўніцтвам начальніка аддзела аналагавай і сілавой электронікі Сяргея Кавалёва.
Чытайце таксама:
Беларусь увайшла ў топ-40 сусветных імпарцёраў зброі
Беларуская крылатая ракета трапіла ў Дубай пад выглядам сумеснай распрацоўкі з ААЭ
«Арэшнік» нам патрэбны, а «Пасейдон» і «Буравеснік» — не. Лукашэнка — пра задачы для ВПК