Грамадства

Беларусь увайшла ў топ-40 сусветных імпарцёраў зброі

У новым дакладзе Стакгольмскага міжнароднага інстытута даследавання праблем міру (SIPRI) Беларусь згаданая як 32‑гі ў свеце пакупнік зброі. Аб’ёмы закупак склалі 0,9% ад сусветных, у папярэдні перыяд (2016—2020 гадоў) яны былі на ўзроўні 0,5%, піша выданне «Белорусы и рынок».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: t.me/novostistolina

Амаль 100% узбраення ў перыяд 2021—2025 гадоў было атрымана ў Расіі. Агулам Беларусь стала трэцім пасля Індыі (48%) і Кітая (13%) пакупніком расійскай зброі з прыкладна 13% ад усяго экспарту расійскага ВПК. Мізэрныя партыі зброі (0,1% і менш за 0,05%) у гэтым перыядзе трапілі ў Беларусь з, адпаведна, Ірана і Кітая.

Найбуйнейшым імпарцёрам узбраенняў стала Украіна з доляй 9,7% ад сукупных сусветных закупак. Галоўнымі іх крыніцамі сталі ЗША (41%), Германія (14%) і Польшча (9,4%).

Другое і трэцяе месца па мілітарызацыі занялі Індыя (8,2% ад сусветнага імпарту) і Саудаўская Аравія (6,8%). Звяртае на сябе ўвагу актыўнасць такой манархіі Персідскага заліва, як Катар. Гэтая краіна стала чацвёртай з паказчыкам 6,4%.

А вось найбуйнейшым экспарцёрам, паводле звестак SIPRI, застаюцца ЗША. На іх у 2021—2025 гадах прыпала 42% усяго аб’ёму паставак зброі. Ключавымі пакупнікамі амерыканскай зброі сталі Саудаўская Аравія (12%), Украіна (9,4%) і Японія (8,9%).

Каментары

Цяпер чытаюць

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?7

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Усе навіны →
Усе навіны

Пачаўся абвешчаны Уладзімірам Зяленскім «рэжым цішыні»2

Студэнт з Конга, які абурыўся цэнамі на Coca-Cola, пакінуў Беларусь і паабяцаў раскрыць праўду9

Хутка кіроўцы грамадскага транспарту ў Мінску перастануць прадаваць талоны на праезд7

У Гомелі ў дзяўчыны задымілася машына, а яна прыехала на ёй проста да бензакалонкі ВІДЭА9

Трамп: Ірану пара было б ужо і капітуляваць8

ЗША выдзеляць 100 мільёнаў даляраў на аднаўленне бяспекі саркафагу на Чарнобыльскай АЭС3

У Польшчы легалізуюць 8 тысяч беларускіх трактароў3

Лукашэнку закарцела мець пад Мінскам яблыневы сад12

Кірышскі НПЗ, на які ноччу прыляцелі ўкраінскія дроны, спыніў працу. Гэта 7% расійскай нафтаперапрацоўкі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?7

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць