«Калгас у краіне ва ўсім. Чаму тут павінна быць выключэнне?» Беларусаў абурылі туалетныя кубачкі з мылам на чыгунцы
Адна з карыстальніц Беларускай чыгункі пасля чарговай паездкі не сцярпела і падзялілася ў Threads абурэннем адносна дзіўнага сэрвісу, які рэгулярна прапануюць пасажырам у «штадлераўскіх» вагонах.
Фота: threads.com/@ksu_nya_st
«Заходжу ў туалет бізнэс-класа ў Штадлеры, а там… папяровы кубачак з мылам. Сур'ёзна? У дызелях усё норм — і дазатары працуюць, і ручнікі ёсць. А тут проста прывітанне з 90-х.
Афіцыйная версія: «дазатары скралі, таму пакуль кубачкі». Толькі вось стаіць гэтае «часовае» рашэнне ўжо паўтара года.
Хто таксама ездзіць — вам норм такое мыла «агульнае»? Ці я адна хвалююся за гігіену?», — напісала дзяўчына, далучыўшы адпаведныя фота.
Фота: threads.com/@ksu_nya_st
Каментатары аўтарку аднагалосна падтрымалі:
«Не, не норм. Таму заўсёды з сабой сурвэткі і антысептык».
«Я таксама так раблю, але асадачак застаецца — бізнэс-клас усё ж такі, не электрычка».
«Вось такі вось бізнэс-клас».
«Калгас у краіне ва ўсім! Чаму тут павінна быць выключэнне?»
Фота: threads.com/@ksu_nya_st
«Ездзіла ў бізнэс-класе і ў звычайным, розніца па факце толькі ў сядзеннях і іх рассадцы, на жаль».
«І дызелі засраныя бываюць будзь здароў, не ідэалізуйце іх».
«Ок, дызелі не ідэал. Але кубкаў з мылам там няма. Гэта пра штосьці кажа».
«А як гэтым увогуле карыстацца? Наліваць з кубка на далонь? Я не разумею канцэпцыю, дапамажыце».
Фота: threads.com/@ksu_nya_st
«Лепш тады наогул без мыла, чым так няславіцца. А раптам дзіця пап'е з гэтай шклянкі?»
«Такія вось беларусы. Крадуць усё, што бачаць…»
«Праблема не ў пасажырах, а ў тым, хто цягнікі рыхтуе. У дызелях жа ўсё працуе і нічога не крадуць. Значыць, справа не ў людзях, а ў тым, хто і як абслугоўвае саставы».
«Гэта вас яшчэ ў белмаку вусата і бульбачыяна не пачаставалі».
Фота: threads.com/@ksu_nya_st
Чытайце таксама:
Белчыгунка зноў замяняе «Штадлер» на састаў са звычайных вагонаў
Хто ўзяў новую «Джылі» з салона ў крэдыт і праз год-два не шкадуе? Меркаванні падзяліліся