Улады Прагі на 25 сакавіка ўзнялі бел-чырвона-белыя сцягі
Управы шэрагу пражскіх раёнаў 25 сакавіка ўзнялі беларускія нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі з нагоды Дня Волі.
Фота: x.com/OfficeBLRinCZE
«Гэтым жэстам гарадская рада выказала падтрымку дэмакратычнай беларускай апазіцыі і яе барацьбе за свабоду, а таксама салідарнасць з палітычнымі зняволенымі рэжыму Лукашэнкі», — адзначаецца ў заяве адміністрацыі раёна Прага-3.
Адна з лідарак беларускай дыяспары ў Празе Крысціна Шыянок пракаментавала гэту навіну:
«Прага-3 — мой раён. Тут жа пахаваныя прэзідэнты і консул БНР. Сёння на будынку мясцовай адміністрацыі — наш сцяг!»
Таксама вядома, што бел-чырвона-белы сцяг з'явіўся на будынку мясцовай адміністрацыі ў раёне «Прага-7», дзе знаходзіцца пасольства Беларусі.
Чытайце таксама:
Прэзідэнт Літвы павіншаваў беларусаў з Днём Волі: «Ваша рашучасць і стойкасць натхняюць»
У Вярхоўнай Радзе Украіны павіншавалі беларусаў з Днём Волі
«Мы абавязкова будзем святкаваць гэты дзень дома». Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём Волі