БЕЛ Ł РУС

Махляры прыдумалі новую прынаду — Telegram, які нібыта працуе без інтэрнэту

28.03.2026 / 20:12

Nashaniva.com

Міліцыя папярэдзіла беларусаў пра новую махлярскую схему, звязаную з Telegram. Зламыснікі распаўсюджваюць нібыта «новую версію» папулярнага месенджара, якая, маўляў, працуе без інтэрнэту — праз радыёчастоты.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Насамрэч гэта падман: такой версіі месенджара ў прыродзе не існуе. Уся гэта прыдумка служыць толькі для таго, каб завабліваць даверлівых людзей у пастку ашуканцаў.

Тым, хто ім паверыў, махляры дасылаюць спасылку на «мабільную праграму» і прапануюць яе ўсталяваць. Пасля гэтага яны атрымліваюць доступ да даных карыстальніка, а тады ўжо могуць узломваць акаўнты і перахопліваць коды доступу.

Важна цвёрда запомніць, што Telegram не можа працаваць без інтэрнэту, а таму ні ў якім разе не спампоўваць падазроныя праграмы і не пераходзіць па невядомых спасылках.

Чытайце таксама:

Ад званкоў «з банка» да фэйкавых інвестыцый. Як махляры крадуць грошы з картаў

У Мінску мінак пачуў размову выпадковай жанчыны па тэлефоне і пазваніў у міліцыю

«Медсястра турбуе, абнаўляю вашу медкарту». Махляры прыдумалі новую схему падману праз тэлеграм

Мінчанка ўзяла бацькоўскія 11 000 рублёў і перавяла ашуканцам, каб не зарабіць крымінальную справу

Каментары да артыкула