Грамадства77

«Медсястра турбуе, абнаўляю вашу медкарту». Махляры прыдумалі новую схему падману праз тэлеграм

Беларусы масава дзеляцца ў сацсетках гісторыямі пра дзіўныя перапіскі быццам бы з супрацоўнікамі паліклінік. Пачынаецца ўсё са, здаецца, бясшкоднага пытання пра рост. А што будзе, калі адказаць?

Беларуска Аліна прадэманстравала ў Threads скрыншоты перапіскі з махлярамі. У тэлеграме дзяўчыне напісалі з акаўнта, які быў падпісаны Ганна Балуценка. Дарэчы, адразу кідаецца ў вочы тое, што яго ўладальнік змяніў імя за 4 хвіліны да пачатку перапіскі.

«Ганна» паведаміла, што піша з паліклінікі — і вось якраз цяпер запаўняе медкартку Аліны: «Неабходна пазначыць ваш рост. Удакладніце, калі ласка, прыблізны».

Дзяўчына вырашыла пацікавіцца, у якой канкрэтна паліклініцы працуе «Ганна» — тая паспрабавала саскочыць з пытання. Але ў выніку наўгад назвала толькі горад — Гродна.

Сама Аліна не тое, што не жыве ў Гродна, але і ўвогуле ніколі там не была. Таму з чыстым сумленнем адразу заблакавала «медсястру».

Беларусы ў каментарах пачалі дзяліцца сваімі скрыншотамі аналагічных перапісак. З іх стала зразумела, што адбываецца далей, калі чалавек называе свой рост.

Каб яшчэ больш усыпіць пільнасць суразмоўцы, махляр задае пытанне пра алергіі і іншыя скаргі на здароўе. Атрымаўшы адказ кшталту «Не, усё добра», ён піша: «Вельмі добра, не хварэйце!».

А далей пачынаецца галоўнае: «медсястра» кажа, што трэба яшчэ спраўдзіць нумар — а дзеля гэтага спатрэбіцца ці назваць апошнія 4 лічбы нумара, з якога тэлефануюць, ці напісаць код з СМС.

Калі чалавек дае такую інфармацыю, ён рызыкуе застацца без грошай на сваім рахунку. Калі ж ён ловіць махляра на відавочных нестыкоўках у адказах, суразмоўца хутка выдаляе свае паведамленні.

Часам махляры тэлефануюць як супрацоўнікі паліклінікі. Схема прыблізна тая ж: прапаноўваюць, напрыклад, запісацца на флюараграфію — а каб пацвердзіць візіт, трэба назваць код з СМС.

Такой гісторыяй падзялілася ў каментарах іншая беларуска: «Сёння раніцай тату патэлефанавалі, я спала, ён пачаў мяне будзіць у паніцы, што не можа знайсці код, які яму адправілі. Я так хутка прачнулася, што яшчэ не зразумела, што адбываецца… Выхапіла ў яго тэлефон, а там «медработнік». Я пачынаю з ёй размаўляць, а яна: «Вы ўвогуле хто? Кім прыходзіцеся?». Я кажу: «Дачка». Яна: «Перадайце тату тэлефон, мне трэба запісаць яго на прыём». Я кажу: не, самі прыйдзем, запішамся, калі трэба будзе. «Ну чаму ж вы раней не прыйшлі, гаварыце код, дачка ср*ная».

@lena_momymay Осторожно мошенники❗️❗️❗️#мошенники #беларусь #мамавдекрете #блогмамы ♬ оригинальный звук - LenaМай

Каментары7

  • Аналитик
    26.03.2026
    Нафига им знать номер телефона, на который они звонят? Они его что ли не знают? А как они тогда позвонили?
  • Семён
    26.03.2026
    Tut, мне звонили с беларуского номера мошенники. Оказалось, что и МТС, и А1 всё равно
  • Кэп
    26.03.2026
    Аналитик, они ж якобы сверяют номер. Усыпляют бдительность формальными вопросами

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі17

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі13

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі17

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць