У Еўрасаюзе ўводзяць падатак на дробныя пасылкі з іншых краін
З 1 ліпеня 2026 года ў Еўрапейскім саюзе ўводзіцца новы падатак на невялікія пасылкі, якія прыходзяць з краін па-за межамі ЕС, у тым ліку з Беларусі. Гэта правіла будзе дзейнічаць часова — як мінімум да 2028 года, пакуль не ўвядуць новую сістэму кантролю інтэрнэт-гандлю, піша Infotrans Belarus.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com
Падатак закране тавары коштам да 150 еўра, бо менавіта такія пакупкі часцей за ўсё робяць у інтэрнэт-крамах.
Асаблівасць новага збору ў тым, што 3 еўра будуць браць не за ўсю пасылку, а за кожную катэгорыю тавараў асобна. Калі ў адной пасылцы знаходзяцца розныя віды тавараў або тавары ад розных прадаўцоў, мытня можа разглядаць іх як асобныя пазіцыі.
Напрыклад, калі чалавек заказвае некалькі недарагіх рэчаў — адзенне, навушнікі і касметыку — то нават пры невялікай агульнай суме пасылкі давядзецца заплаціць дадатковыя зборы за кожную катэгорыю. У выніку кошт пакупкі павялічыцца з-за гэтых плацяжоў.
Чытайце таксама:
У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў
Панчохі разладу: Mark Formelle зноў апынуўся ў цэнтры скандалу. Што на гэты раз здарылася?
Хлопец з Гродна закруціў хітрамудрую крымінальную схему з падменай тавараў з маркетплэйса