Моды1010

Панчохі разладу: Mark Formelle зноў апынуўся ў цэнтры скандалу. Што на гэты раз здарылася?

Папулярны беларускі брэнд Mark Formelle анансаваў выпуск «панчох мары». Адаслаў іх блогеркам, а пасля… Сацсеткі не сціхаюць ужо некалькі дзён.

Пачалася гісторыя з таго, што ў гэтым сезоне сталі папулярнымі тонкія чорныя панчохі з выразным швом наперадзе (якія нагадваюць кампрэсійныя).

Ідэю падхапілі шматлікія іншыя брэнды. На радасць беларускім модніцам пра выпуск трэндавых панчох пачаў казаць і айчынны вытворца Mark Formelle.

Тыя самыя панчохі Mark Formelle, на якія палююць беларускі. Фота з Threads блогеркі Алены Глод

Каб падагрэць грамадскую ўвагу, брэнд разаслаў блогеркам панчохі, якія яшчэ не з’явіліся ў продажы. Але, імаверна, з інтрыгай піяршчыкі Mark Formelle перастараліся.

Беларуска Алена Рыбакова распавяла ў Threads пра непрыемную сітуацыю. Спачатку яна пабачыла панчохі мары ў распакоўцы адной блогеркі. На пытанне, дзе ж атрымалася набыць такія, інфлюэнсерка не адказала.

Тады Алена пачала самастойна шукаць тыя панчохі Mark Formelle, але ні на афіцыйным сайце кампаніі, ні ў сацсетках, ні на маркетплэйсах тых не было.

Настойлівая пакупніца двойчы напісала сваё пытанне і ў інстаграме беларускага брэнду — але і там яе чамусьці праігнаравалі. І раптам Алена зноў пабачыла ў інстаграме распакоўку тых самых панчох.

На гэты раз навінку рэкламавала блогерка Іра МісМо (на яе старонку ў інстаграме падпісана 274 тысячы чалавек). Дарэчы, летась яна прыцягвала ўвагу тым, што прадавала падпісчыцам відэа, у якіх распавядала, як хлопец скраў у яе 25 тысяч даляраў.

Алена вырашыла зноў паспрабаваць высветліць, дзе ж купіць тыя самыя панчохі.

Блогерка адрэагавала даволі агрэсіўна і пацікавілася: «Вас цікавяць панчохі з маёй нагі? Мне іх лепш панасіць ці памыць?». Такі хамскі адказ Алену здзівіў. Яна яшчэ раз удакладніла, што ёй вельмі падабаюцца панчохі Mark Formelle, але яна нідзе не можа іх знайсці. На што атрымала: «Адкуль я павінна ведаць?».

Гісторыя выклікала актыўнае абмеркаванне ў сацсетках. Асноўны допіс Алены ў Threads за два дні набраў больш за 375 тысяч праглядаў і 1,3 тысячы каментароў.

Большасць людзей падтрымлівалі Алену, адзначалі афіцыйны акаўнт Mark Formelle і раілі брэнду больш уважліва выбіраць блогераў для сумеснай працы.

Прадстаўнікі Mark Formelle на крытыку ў выніку адказалі: «Прыносім прабачэнні, што не адказалі адразу. Наконт панчох: мы зараз якраз працуем над іх вытворчасцю. Як толькі партыя паступіць у продаж, мы адразу раскажам пра гэта ў нашых сацсетках! Сачыце за навінамі, каб дакладна не прапусціць».

Людзі абурыліся тым, што брэнд пачаў рэкламаваць панчохі мінімум за месяц да таго, як яны будуць адшыты: «Я пасля гэтай сторыс пайшла на сайт, выдаткавала кучу часу, каб знайсці гэтыя панчохі, а іх аказваецца яшчэ не выпусцілі. Улічваючы, што пакупкі праз блогераў часцей за ўсё здзяйсняюцца на эмоцыях, з такімі эмоцыямі ўжо, напэўна, дзякуй не трэба».

Абураліся і тым, што, замест таго, каб пачаць збіраць перадзамовы, Mark Formelle параіў сачыць за сваімі навінамі. Пытанні да блогерак, якія фактычна становяцца тварамі брэнду, таксама засталіся. Бо скаргу патэнцыйнай пакупніцы на МісМо Mark Formelle фактычна праігнараваў.

Канешне, скандал дакаціўся і да самой блогеркі, якая вырашыла паразмаўляць з Аленай. І зноў камунікацыя атрымалася не вельмі прыгожай, бо МісМо спытала: «Вы рэальна хочаце прынесці ў гэты дзень х*вы настрой людзям? Гэта ваша карысць свету?».

У выніку праз дзень прадстаўнікі Mark Formelle звязаліся з Аленай і паведамілі, што хочуць ёй падарыць бокс з навінкамі, дзе будуць таксама трэндавыя панчохі.

МісМо тым часам працягвае здзекавацца з сітуацыі і спрабуе прадаць свае скандальныя панчохі ад Mark Formelle — абяцае, што сама прывязе іх пакупніцы ў Мінску. Блогерка ладзіць аўкцыён у сторыс — пакуль максімальная стаўка 80 рублёў.

Пракаментавала сітуацыю і вядомая блогерка Ганна Бонд: «Я ўжо а*ла ад допісаў і ныцця пра гэтыя панчохі. Уражанне, што жанчыны знайшлі сябе х*р ведае дзе, каб так прыніжацца за ср*ныя панчохі. Гэта ўжо не піяр панчоха, кампаніі ці чм*га блогера — гэта панчошнае вар'яцтва, якое зыходзіць ад вас — мае дарагія дзяўчыны. Горшага прагрэву г*на панчошнага я яшчэ не бачыла ніколі».

А іншыя беларусы, якія не перастаюць здзіўляцца ўзроўню крынджовасці сітуацыі, пачалі запісваць жартаўлівыя ролікі пра панчохі мары.

Каментары10

  • Лорд всех блогеров
    18.03.2026
    Трэш-ток залетел.
    Теперь чулки залетят,как горячие пирожки.
    Хомячки хавают,блогеры зарабатывают.
    Наш идол- деньги.
    В разработке драки за чулки в оффлайн магазинах,следите за Тредс.
  • Сама прывязе
    18.03.2026
    Іра выцерла ногі аб канкурэнтку, дык купляй - 100 рублёў дасі?
  • не такі, як ёсць
    18.03.2026
    Неверагодна лагоднае і спакойнае ў беларусаў жыццё, калі ёсць час займацца такой х…нёй, можна толькі пазайздросціць))

Цяпер чытаюць

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй16

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Восенню на экраны выйдзе фільм пра Бацьку Міная11

Польскім каталіцкім святарам маглі забараніць служыць у Беларусі за спрыянне грэка-каталікам9

Украінскія дроны і робаты здольныя браць расіян у палон без прысутнасці людзей1

Трохгадовай Ксюшы засталося сабраць усяго 4% ад сумы на супердарагія лекі. Але збор спыніўся7

«Мы не дазволім уцягнуць сябе ў гэту вайну». Краіны НАТА адмовіліся далучацца да блакады Армузскага праліва27

МАРГ абурыўся, што ў Расіі прадаецца «Батькин резерв»15

Трамп пасля крытыкі выдаліў выяву, на якой ён прыпадобнены да Ісуса Хрыста4

На аўкцыёне прададуць лэндровэр, аформлены ў стылі Барбі1

У Віцебску спрабуюць вярнуць у строй рэдкі самалёт1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй16

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць