БЕЛ Ł РУС

МЗС зрабіла заяву наконт блакавання на YouTube акаўнтаў праўладных СМІ

6.04.2026 / 15:24

Nashaniva.com

«Звяртае на сябе ўвагу абуральная цішыня міжнародных структур», — гаворыцца ў заяве ведамства.

Міністэрства замежных спраў зрабіла заяву наконт блакавання на YouTube акаўнтаў праўладных СМІ.

«Гэтыя медыя з’яўляюцца асновай інфармацыйнага суверэнітэту краіны і маюць шматмільённую аўдыторыю як унутры Беларусі, так і за яе межамі», — гаворыцца ў заяве.

«Сваім рашэннем YouTube фактычна заблакаваў доступ мільёнаў грамадзян і суайчыннікаў за мяжой да легітымнага, афіцыйнага кантэнту. Гэта грубае парушэнне артыкула 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах ААН і базавых прынцыпаў АБСЕ ў галіне свабоды СМІ.

Звяртае на сябе ўвагу абуральная цішыня міжнародных структур.Тыя з іх, якія традыцыйна аператыўна і гучна заяўляюць пра любыя, нават самыя спрэчныя, выпадкі «абмежавання свабоды слова» ў непажаданых для іх краінах, на гэты раз дэманстратыўна маўчаць. Гэта — класічны прыклад заходніх двайных стандартаў: правы чалавека маюць значэнне толькі тады, калі гаворка ідзе пра зручнае для Захаду меркаванне», — гаворыцца ў заяве.

МЗС кажа, што беларускі бок дэталёва вывучае ўсе абставіны і пакідае за сабой права адрэагаваць адпаведным чынам — «усімі даступнымі сродкамі ў рамках нацыянальнага заканадаўства і міжнароднага права».

Чытайце таксама:

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

«Мы так затрахалі нашых заходніх партнёраў?» Прапагандысты лямантуюць пасля блакіроўкі іх каналаў у ютубе

Прапагандысты спыталі ў беларусаў, ці не варта ў краіне заблакаваць YouTube

Каментары да артыкула