Стала вядома, калі ў Мінску пачнуць працаваць атракцыёны
Сезон атракцыёнаў у Мінску пачнецца 24 красавіка. Пра гэта паведаміў прадстаўнік «Мінскзялёнбуда», піша агенцтва «Мінск-Навіны».
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
Усяго ў сталіцы працуюць каля 60 атракцыёнаў у чатырох парках. Іх пачалі рыхтаваць да сезона яшчэ з пачатку сакавіка.
Сёлета з’явяцца і новыя забавы: у парку імя Горкага адкрыюць атракцыёны «Пажарная каманда», «Ружовы слон» і 5D-кіно, а ў парку Чалюскінцаў — новы атракцыён «Мікс». Пры гэтым у апошнім прыбралі некаторыя старыя аб’екты — кола агляду і атракцыён «Ладдзя».
Развіваецца і парк імя Уга Чавеса, дзе робяць акцэнт на актыўны адпачынак. Там плануюць абсталяваць пляцоўкі для пляжнага валейбола, футбола, скейтбордынгу, а таксама зону з сінтэтычным лёдам.
Акрамя таго, у парку Чалюскінцаў рыхтуюць маштабную рэканструкцыю. Замест розных гандлёвых пунктаў уздоўж алеяў з’явяцца аднолькавыя кавярні і павільёны ў адзіным стылі. Таксама абновяць дзіцячыя пляцоўкі, асвятленне і касавыя зоны.
Чытайце таксама:
Страшна і сумна: жыхарка Жлобіна паказала мясцовы парк
У мінскім парку Чалюскінцаў дэмантуюць кола агляду
У Парку Чалюскінцаў з кола агляду знялі кабінкі ФОТАФАКТ
Парк імя Чалюскінцаў рыхтуецца да рэканструкцыі — пачынаецца грамадскае абмеркаванне