БЕЛ Ł РУС

У Беларусі збіраюцца правесці пробны перапіс насельніцтва

10.04.2026 / 18:39

Nashaniva.com

Згодна з апублікаваным законапраектам, пробны перапіс насельніцтва ў Беларусі можа праводзіцца рашэннем Савета Міністраў і павінен адбыцца не пазней чым за два гады да асноўнага перапісу, піша БелТА.

Фота: AP Photo / Pavel Bednyakov

Гэта значыць, што канкрэтная дата не замацаваная загадзя — яе будуць вызначаць урад і дзяржаўныя органы статыстыкі. Але ёсць галоўнае абмежаванне: яна абавязкова павінна быць за 1—2 гады да асноўнага перапісу.

Падчас такога пробнага перапісу правяраюць, як працуюць усе працэдуры: анкеты, спосабы збору інфармацыі, анлайн-сістэмы і апытанні. Яго праводзяць у адным або некалькіх рэгіёнах краіны, каб адладзіць працэс перад агульнанацыянальным перапісам.

Таксама ў законапраекце пазначана, што:

Чытайце таксама:

Наступны перапіс насельніцтва пройдзе ў 2029 годзе

У Беларусі дазволяць удзельнічаць у перапісе насельніцтва з 15 гадоў

Белстат прапануе зрабіць удзел у перапісе насельніцтва абавязковым

Каментары да артыкула