БЕЛ Ł РУС

Праз вайну ў Іране моцна ўзляцелі цэны на фісташкі

13.04.2026 / 22:29

Nashaniva.com

Кошт фісташак на сусветным рынку рэзка вырас з-за ваенных падзей на Блізкім Усходзе, якія парушылі пастаўкі і экспарт з Ірана — аднаго з галоўных пастаўшчыкоў гэтых арэхаў, піша Bloomberg са спасылкай на аналітычную кампанію Expana Markets.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Іран забяспечвае каля 30% сусветнага экспарту фісташак, таму любыя праблемы ў рэгіёне моцна ўплываюць на гэты рынак.

Праз ваенны канфлікт узніклі перабоі з пастаўкамі ўгнаенняў у краіну, а таксама складанасці з вывазам прадукцыі. У выніку цэны дасягнулі максімуму за апошнія восем гадоў — каля 4,57 даляра за фунт (454 г).

Акрамя гэтага, з-за нестабільнасці ў рэгіёне транспартныя кампаніі пачалі адмаўляцца ад новых перавозак у напрамку Блізкага Усходу. Гэта ўжо закранула пастаўкі ў Індыю і маршруты праз Аб’яднаныя Арабскія Эміраты і Турцыю.

Аналітыкі адзначаюць, што на фоне гэтых праблем узмацняецца дэфіцыт фісташак, што яшчэ больш павышае канкурэнцыю і штурхае цэны ўверх.

Пры гэтым дэфіцыт на рынку назіраўся і раней — яшчэ ў 2025 годзе. Тады попыт на фісташкі значна вырас, у тым ліку з-за папулярнасці розных прадуктаў, напрыклад дубайскага шакаладу, дзе яны шырока выкарыстоўваюцца.

Чытайце таксама:

У беларускіх крамах з'явіўся прадукт «Дубай». Падобны да марозіва, але не зусім яно

У свеце дэфіцыт фісташак — усё праз модны дэсерт

Нямецкія эксперты знайшлі ў дубайскім шакаладзе шмат цукру і нават сляды грыбка

Смак гэтага дэсерту чароўны: дубайскае тырамісу 

«Камунарка» паабяцала выпусціць «дубайскія» цукеркі па арыгінальным рэцэпце

Каментары да артыкула