Эканоміка1515

У беларускіх крамах з'явіўся прадукт «Дубай». Падобны да марозіва, але не зусім яно

У Беларусі з’явіўся новы замарожаны дэсерт пад назвай «Дубай». Ён ужо прадаецца ў мінскіх крамах, і журналісты Blizko.by вырашылі яго пакаштаваць. 

Назва «Дубай» не выпадковая — апошнім часам у свеце стаў модным дубайскі шакалад з хрумсткай фісташкавай начынкай. На гэтай хвалі папулярнасці і з’явіўся беларускі дэсерт з падобнай ідэяй, хоць сам шакалад у яго склад не ўваходзіць.

Афіцыйна прадукт называецца не марозівам, а «замарожаным фісташкавым дэсертам у глазуры». У склад дэсерту ўваходзяць малако, вада, глазура з какосавым і рапсавым алеем, цукар, фісташкі, кунжут і іншыя кампаненты. А асобна згадваецца абсмажанае цеста «Катаіфі», у якім таксама ёсць фісташкі. Гэтае цеста часта выкарыстоўваюць ва ўсходніх дэсертах, яно нагадвае тонкія ніткі.

Адносна смаку меркаванні журналістаў аказаліся рознымі.

Некаторым дэсерт вельмі спадабаўся — яны адзначылі насычаны фісташкавы смак, цікавую тэкстуру і прыемнае хрумсценне цеста. Адзначалася, што дэсерт незвычайны, смачны і ён «навінка, якую хочацца купіць зноў».

Іншыя крытыкавалі за прадукт за залішнюю тлустасць і непрыемны прысмак, камусьці не спадабалася «хімічнасць» глазуры, а хтосьці зусім не адчуў смаку самога марожанага.

Былі і нейтральныя водгукі — дэсерт не выклікаў захаплення, але спадабаўся сваёй арыгінальнасцю.

Каментары15

  • даведка
    20.05.2025
    «Санта-Бремор» его делает, чьё «мороженое» в глазури полнейшая дрянь, которое может употреблять только тот, кто не жил в СССР и не пробовал эталонное тех лет.
    Или хотя бы эскимо «Молочный мир» в шоколадной глазури из сливочного масла.
  • Вышэй за бога
    20.05.2025
    Але зусім лайно
  • Вязі ў Дубай
    20.05.2025
    Гэта эскімо каштуе 8,36 рублёў??? Мне ўжо не падабаецца.

Цяпер чытаюць

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць