Зяленскі паабяцаў да канца месяца адрамантаваць нафтаправод «Дружба»
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што нафтаправод «Дружба» зможа аднавіць пастаўкі нафты ў Венгрыю і Славакію да канца красавіка. Пра гэта ён заявіў падчас прэс-канферэнцыі разам з федэральным канцлерам Германіі Фрыдрыхам Мерцам, піша «Еўрапейская праўда».
Уладзімір Зяленскі. Фота: AP Photo/Khalil Hamra
Па словах Зяленскага, рамонт ужо блізкі да завяршэння, хоць поўнасцю інфраструктуру аднавіць пакуль не ўдасца. Тым не менш, нафтаправод зможа працаваць і забяспечваць пастаўкі.
Зяленскі таксама выказаў надзею на добрую супрацу з новымі ўладамі Венгрыі.
Раней прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан заяўляў, што Будапешт не будзе падтрымліваць рашэнні на карысць Украіны, у тым ліку новыя санкцыі супраць Расіі і фінансавую дапамогу, пакуль не адновяцца пастаўкі расійскай нафты па «Дружбе».
У той жа час адразу пасля выбараў будучы прэм’ер Венгрыі Петэр Мадзьяр адзначыў, што ягоная краіна нейкі час працягне закупляць расійскую нафту, але будзе імкнуцца дыверсіфікаваць крыніцы энергарэсурсаў.
Чытайце таксама:
Мадзьяр анансаваў увядзенне абмежаванняў на тэрміны займання пасады прэм'ера Венгрыі
Петэр Мадзьяр заявіў, што параіў бы Пуціну завяршыць вайну
Відэа з пераможным танцам у Будапешце сабрала за ноч больш за мільён праглядаў