Свет66

Мадзьяр анансаваў увядзенне абмежаванняў на тэрміны займання пасады прэм'ера Венгрыі

Петэр Мадзьяр заявіў, што новыя ўлады Венгрыі хочуць памяняць Канстытуцыю і ўвесці абмежаванне: адзін чалавек зможа быць прэм’ер-міністрам не больш за два тэрміны, гэта значыць восем гадоў, паведамляе The Moscow Times.

Петэр Мадзьяр. Фота: Sean Gallup/Getty Images

Па словах Петэра Мадзьяра, гэтая норма патрэбная для ўмацавання дэмакратыі, і выключэнняў не будзе ні для каго. З улікам таго, што Віктар Орбан ужо кіраваў краінай каля 20 гадоў, ён больш не зможа заняць гэтую пасаду.

Мадзьяр таксама сказаў, што для сур’ёзных змен неабходна пазбавіцца ад людзей, звязаных са старой сістэмай, у тым ліку заклікаў прэзідэнта Тамаша Шуяка пайсці ў адстаўку. Ён падкрэсліў, што гэтага хочуць грамадзяне.

Будучы прэм’ер паабяцаў змагацца з карупцыяй і далучыць Венгрыю да Еўрапейскай пракуратуры, што блакавалася папярэдняй уладай. Гэта, на яго думку, дапаможа аднавіць доступ да фінансавай дапамогі ЕС, у тым ліку да дзясяткаў мільярдаў еўра, якія былі замарожаныя з-за адмовы ранейшых уладаў праводзіць неабходныя рэформы.

Акрамя таго, гэта можа прывесці да расследаванняў таго, як у апошнія гады выкарыстоўваліся еўрапейскія сродкі. Апазіцыя сцвярджае, што значная частка гэтых грошай дасталася кампаніям, звязаным з блізкімі да Орбана людзьмі. Паведамляецца, што яго дачка і зяць, якія валодаюць буйным бізнэсам, ужо выехалі з краіны ў Нью-Ёрк.

Партыя Петэра Мадзьяра «Ціса» на выбарах 12 красавіка здабыла пераважную большасць месцаў у парламенце і цяпер можа памяняць Канстытуцыю. Партыя Віктара Орбана «Фідэс» прайграла выбары і ён гэта прызнаў, хоць заявіў, што ўвогуле не збіраецца здавацца.

Каментары6

  • Да, это самое главное
    14.04.2026
    Чтобы Орбаны больше кредиты в брюссельских печатных фантиках под шумок не блокировали.
  • Дзікпікавіч
    14.04.2026
    Малады і не опытны ішчо
  • +1
    14.04.2026
    Да, это самое главное, дакладна. Бярыце крэдыты расейскай "драўнінай", калі еўра-фанцікі не даспадобы. Ці купляйце акцыі аператара порту Усць-Луга - самая гарачая інвестыцыя года.

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць