БЕЛ Ł РУС

Прызналі «экстрэмісцкім» стары фільм «Жыве Беларусь!»

15.04.2026 / 19:19

Nashaniva.com

Рашэнне аб прызнанні «экстрэмісцкім» калісьці нашумелага фільма «Жыве Беларусь!», які выйшаў у 2012 годзе, было прынята 14 красавіка судом Гомельскага раёна, піша «Вясна».

Кадр з фільма «Жыве Беларусь!»

Фільм «Жыве Беларусь!» зняў польскі рэжысёр Кшыштаф Лукашэвіч па сцэнарыі цяперашняга галоўнага дарадцы Святланы Ціханоўскай Франака Вячоркі. Прэм’ера карціны адбылася ў 2012 годзе на Канскім кінафестывалі, а галоўную ролю ў ёй выканаў беларускі хіп-хоп артыст Vinsent (Дзмітрый Папко).

Сюжэт фільма ахоплівае падзеі ў Беларусі ў перыяд з 2009 да 2010 года і прысвечаны палітычнай сітуацыі ў краіне.

Таксама «экстрэмісцкі спіс» гэтым разам папоўнілі:

Чытайце таксама:

«Універсітэт працягвае сваю дзейнасць». ЕГУ пракаментаваў абвяшчэнне сябе ўладамі Беларусі «экстрэмісцкай арганізацыяй»

Прызналі «экстрэмісцкай» інстаграм-старонку Лукашэнкі

ЕГУ — «экстрэмісцкая арганізацыя». Што цяпер рабіць студэнтам і выпускнікам? І што ім пагражае?

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй

Каментары да артыкула