Грамадства1313

ЕГУ — «экстрэмісцкая арганізацыя». Што цяпер рабіць студэнтам і выпускнікам? І што ім пагражае?

Праваабаронцы не раяць ехаць у Беларусь і выпускнікам. У канале, блізкім да Міністэрства адукацыі, кажуць, што за старыя дыпломы чапаць нікога не будуць.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

14 красавіка стала вядома, што Вярхоўны суд прызнаў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт «экстрэмісцкай арганізацыяй». Што гэта азначае і што цяпер пагражае людзям, якія тым ці іншым чынам звязаныя з гэтай ВНУ?

На гэты момант у Беларусі налічваецца 345 «экстрэмісцкіх фармаванняў» і 7 «экстрэмісцкіх арганізацый». У чым прынцыповая розніца між імі, незразумела. Тым больш што Беларускі расследавальніцкі цэнтр і выданне «Люстэрка» лічацца і фармаваннямі, і арганізацыямі адначасова. 

Тэхнічнае адрозненне ў тым, што «экстрэмісцкія фармаванні» абвяшчаюцца рашэннямі КДБ і МУС, а «экстрэмісцкія арганізацыі» — рашэннем Вярхоўнага суда. Але ўсе ідуць яны адным пералікам са скразной нумарацыяй.

Тэарэтычна да ўдзельнікаў «экстрэмісцкай арганізацыі» — у тым ліку ЕГУ — не павінен прымяняцца артыкул 361‑1 Крымінальнага кодэкса (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім). Аднак і без гэтага хапае артыкулаў, якія можна было б прыпісаць любому датычнаму да ЕГУ:

  • 361‑2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці)
  • 361‑4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці)
  • 361‑5 (праходжанне навучання ці іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці).

Усе яны дапускаць у тым ліку і тэрмін у калоніі. Максімум — 7 гадоў.

ЕГУ пакуль не каментуе сітуацыю.

Вось што лічыць па гэтай тэме «Вясна»:

«Да нядаўняга часу экстрэмісцкімі прызнаваліся выключна інфармацыйныя матэрыялы ўніверсітэта. Гэта азначала рызыку адміністрацыйнай адказнасці, напрыклад, суткі арышту за рэпост публікацыі з сацыяльных сетак ЕГУ. Цяпер сітуацыя кардынальна пагоршылася: новы статус цягне за сабой пагрозу атрымання рэальных крымінальных тэрмінаў.

Важна разумець, што гэтыя рызыкі ў роўнай ступені тычацца ўсёй акадэмічнай супольнасці: цяперашніх студэнтаў, выпускнікоў, адлічаных навучэнцаў, а таксама выкладчыцкага складу і адміністрацыі. Галоўная пагроза крыецца ў крымінальным пераследзе па артыкулах за спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці па артыкуле 361‑4 КК і яе фінансаванне па артыкуле 361‑2 КК.

Акрамя таго, неабходна ўлічваць трывожную дынаміку 2025 і 2026 гадоў. У гэты перыяд зафіксаваны сур'ёзны рост колькасці спроб вярбоўкі студэнтаў і прамых пагроз у сацыяльных сетках, пераважна з боку супрацоўнікаў беларускіх спецслужбаў.

Галоўная і настойлівая рэкамендацыя: усім, хто мае ці калі-небудзь меў дачыненне да ўніверсітэта, варта ўстрымацца ад паездак у Беларусь. Рызыка крымінальнага пераследу абсалютна рэальная і тычыцца кожнага.

Трэба правесці жорсткі аўдыт сваёй лічбавай гігіены: цалкам схаваць або выдаліць любыя згадкі пра навучанне/працу ў ЕГУ з публічных профіляў, пачысціць гісторыю перапісак і фотаархівы, адпісацца ад старонак універсітэта са сваіх асноўных акаўнтах. Ні пры якіх абставінах не варта ўступаць у дыялог з падазронымі акаўнтамі, якія прапануюць «вырашыць пытанне» або пагражаюць наступствамі», — гаворыцца ў каментары, падрыхтаваным для «Нашай Нівы».

Па тэме выказаліся і ўлады, праўда, пакуль даволі крыва: малапісьменным допісам (у якім блытаюцца экстрэмісцкія «фармаванні» і «арганізацыі») у памыйным канале «ЖС. Адукацыя», блізкім да Міністэрства адукацыі. Цяжка зразумець, колькі ў гэтым допісе асабістага меркавання адміністратараў, а колькі рэальнага тлумачэння таго, як улады плануюць дзейнічаць далей.

«Цяпер сам факт узаемадзеяння з ВНУ, рэпосты інфармацыі пра яго, уваход у сацыяльныя сеткі, не кажучы ўжо пра паступленне, будуць кваліфікавацца паводле артыкулаў аб удзеле ў экстрэмісцкім фармаванні.

Тыя, хто мае дыпломы ЕГУ папярэдніх гадоў, але не здзяйсняў злачынстваў, НЕ будуць аўтаматычна прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці. Аднак пасля ўступлення ў сілу рашэння Вярхоўнага суда навучанне і атрыманне дыплома можа кваліфікавацца паводле арт. 361-5, 361-1, 361‑4 КК РБ. Забараняецца таксама распаўсюджванне сімволікі, публікацый ЕГУ і гэтак далей».

Каментары13

  • feafania
    14.04.2026
    Памятаем, як яны не прымянялі артыкулы заднім днём да данатаў.
  • Ботам
    14.04.2026
    Лукабот, не спрацуе, наш вораг твой Лукашэнка і Пуцін, а не Літва.
  • Аналитик
    14.04.2026
    Майце гонар, беларусы!, Они прокомментируют и дадут квалифицированный ответ, когда проконсультируются с юристами. Это не в интернете клавиатурой ляпать, надо давать ответ от имени Университета с чёткими рекоммендациями.

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага45

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка згадаў беларуску, якая нарадзіла тройню і атрымала кватэру8

«Гэта спроба дастукацца да аднаго чалавека». Курэйчык — пра пяцігадзінны стрым Ціханоўскага40

На дзяржаўным тэлебачанні расказалі пра маштаб палітычных рэпрэсій у Гомелі цяпер7

Марыі Калеснікавай прысудзілі званне ганаровай прафесаркі ў Зальцбургу11

ЕС выключыць бізнэсоўцаў Гуцэрыева і Шаўцова з беларускага санкцыйнага спісу3

У Германіі ў краме ў беларуса выпалі грошы. А як стаў падымаць, з сумкі пасыпаліся скрадзеныя шакаладкі2

Упершыню з 1945 года ў ЗША расстраляюць вайскоўца. Такое пакаранне стралку з Форт-Худа ўхваліў Трамп1

Жыхар Гродна вырасціў гіганцкі гарбуз — 150 кілаграмаў

Як беларускія лазеры дапамаглі даследаванням, за якія сёлета ўручылі Нобелеўскую прэмію па медыцыне4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага45

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць