БЕЛ Ł РУС

Выйшла новае выданне «Імёнаў Свабоды» Уладзіміра Арлова

16.04.2026 / 19:31

Nashaniva.com

Свет пабачыла ўжо шостае, дапрацаванае выданне культавай кнігі вядомага пісьменніка і папулярызатара гісторыі Уладзіміра Арлова «Імёны Свабоды». Кнігу найбліжэйшым часам можна пабачыць і купіць на Кніжным кірмашы ў Беластоку з 17 да 19 красавіка.

У кнігу ўвайшло 410 гістарычных партрэтаў тых, хто з часоў Тадэвуша Рэйтана і Тадэвуша Касцюшкі змагаліся за свабоду і незалежнасць беларускай зямлі.

Гэта своеасаблівая аўтарская энцыклапедыя любові да радзімы, свабоды і незалежнасці. У тым ліку дзясяткі аповедаў пра дзеячаў БНР, пачынаючы з тых, хто быў ля вытокаў дзяржавы. Гэта браты Іван і Антон Луцкевічы, Вацлаў Ластоўскі, Язэп Варонка, Язэп Лёсік, Пётра Крачэўскі, Васіль Захарка, Мікола Абрамчык ды іншыя.

Чытайце таксама:

На Кніжным кірмашы ў Беластоку будзе працаваць салон незалежных беларускіх выдавецтваў

У Беластоку пройдзе прэзентацыя даследавання пра кірылічныя выданні ВКЛ

Апавяданні Някляева выходзяць кнігамі на польскай і беларускай мовах

Наста Кудасава адпраўляецца ў паэтычны тур

Каментары да артыкула