Гісторыя55

У Беластоку пройдзе прэзентацыя даследавання пра кірылічныя выданні ВКЛ

17 красавіка ў Беластоку пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу даследавання «Кірылічныя выданні выдавецтваў з Вялікага Княства Літоўскага ў XVI-XVIII ст.» з удзелам яго аўтаркі Зоі Пераслаўцаў-Ярашэвіч.

Хто аўтар?

Зоя Пераслаўцаў-Ярашэвіч — польскі гісторык, спецыялізуецца на гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Шмат гадоў займала пасаду дырэктара Інстытута гісторыі і міжнародных адносін Вармінска-Мазурскага ўніверсітэта ў Ольштыне. Кніга, чый беларускі пераклад будзе презентаваны, пабачыла свет у выдавецтве гэтага ўніверсітэта 

Пра што гэтая кніга?

Гэта самае грунтоўнае на гэты момант навуковае даследаванне, прысвечанае кнігам на старабеларускай і царкоўнаславянскай мовах, выдадзеным на нашых землях да іх інкарпарацыі у склад Расійскай Імперыі.

У кнізе раскрываецца гісторыя Вялікага Княства Літоўскага з нечаканага боку. У масавай свядомасці функцыянуюць уяўленні толькі пра некалькіх выбітных беларускіх кнігадрукароў часоў ВКЛ — як правіла, Францыска Скарыны і Сымона Буднага. У даследаванні раскрываецца ўся паўната кнігавыдавецкай дзейнасці ў ВКЛ — з нябыту вяртаюцца дзясяткі кнігадрукароў, разглядаецца прадукцыя дзясяткаў выдавецтваў, чыя дзейнасць мела бясспрэчны культурны эфект. За тры стагоддзі беларускія друкарні ў ВКЛ выдалі каля 380 выданняў, чый сукупны аб’ём склаў больш за 22,55 тысячы аркушаў.

З кнігі можна даведацца:

  • колькі ў ВКЛ дзейнічала друкарняў, якія выпускалі кнігі на старабеларускай мове, а таксама ў якіх гарадах і мястэчках яны былі;
  • якія былі тыражы і рэпертуар гэтых выданняў; 
  • якія друкарні дзейнічалі найдаўжэй;
  • якія друкарні вялі рэй з пункту гледжання аб’ёмаў кніжнай прадукцыі. Якая была колькасць у цэлым;
  • што можна сказаць пра змест выдадзеных кніг, іх жанры і функцыянальныя тыпы;
  • чым адметны быў графічны бок друкаў, фарматы выданняў, іх дызайн (прыёмы нумарацыі старонак, стылі шрыфту і тэхніка набору, выкарыстанне заставак і канцовак, ініцыялаў, рамак на маргінэсах, тытульных аркушаў, ілюстрацый). 

Дата правядзення прэзентацыі: 17 красавіка 2026 года (пятніца), 18:00—20:00 (CET).

Беларускі хаб «Новая Зямля» (Białystok, ul. św. Rocha 5/32). 

Прэзэнтацыя праводзіцца пры падтрымцы праграмы Еўрапейскага саюза 'EU4Belarus: Support to Advanced Learning and Training (SALT II).

Каментары5

  • Проста жыхар
    10.04.2026
    Літвін , у іх былі друкаваныя выданні, але першае вядомае з'явілася на некалькі дзесяцігоддзяў пазней за выданні Скарыны ў Вільні.
  • .
    10.04.2026
    Літвін , літоўцам друкаваць ёсць пра што. Друкуюць і прэзнтуюць у сябе дома нічога не баючыся.
  • .
    10.04.2026
    Проста жыхар, у 1547 г.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць