БЕЛ Ł РУС

Вясновыя суботнікі на берагах: што з імі не так?

23.04.2026 / 20:34

Nashaniva.com

Вясна — час гнездавання птушак, але адначасова і час суботнікаў. Людзі хочуць дапамагчы прыродзе і прыбраць ад смецця берагі рэк і вадаёмаў пасля зімы. Але арнітолагі і прыродаахоўнікі б’юць трывогу: масавае вясновае прыбіранне берагоў часта прыносіць больш шкоды, чым карысці, піша тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Wikimedia Commons

Па берагах вадаёмаў, у леташняй траве, пад кустамі і карчакамі часта побач са смеццем наседжваюць яйкі качкі, кулікі, чайкі і іншыя птушкі. Плаўнік, уключаючы смецце, часта служыць зручнай асновай для гнездавання каляводных птушак.

Калі людзі з граблямі, мётламі і мяшкамі прачэсваюць бераг, яны выпадкова зганяюць птушак з гнёздаў і дэмаскіруюць кладкі для драпежнікаў.

Як жа лепш зрабіць? Вясной і ў чэрвені прыбіраць смецце кропкава: вакол месца рыбалкі ці на месцы пікніка, але не заходзіць у зараснікі. Масава ж прыбіраць лепш у ліпені—верасні — калі птушаняты пакінуць гнёзды.

Чытайце таксама:

Белавежская пушча патлумачыла, чаму перанесла тэхнарэйв

У Белавежскай пушчы правядуць гучны тэхнарэйв. Ці не будуць панікаваць звяры і ці ўседзяць на яйках птушкі?

Гінулі ад паводкі, але выратаваліся пераездам. Як цяпер жывецца ў Беларусі турападобным быкам

У Жодзіне развялося шмат варон, жыхары б'юць трывогу. Ці сапраўды варта непакоіцца?

Гэтая птушка будуе гняздо свайго колеру насуперак меркаванню большасці

Каментары да артыкула