Грамадства11

Белавежская пушча патлумачыла, чаму перанесла тэхнарэйв

Але прычына нібыта не ў пратэстах.

Белавежская пушча патлумачыла, чаму перанесла тэхнарэйв, правядзенне якога выклікала шмат шуму і розгаласу ў сацсетках.

Па словах прадстаўніка нацпарка, яны вырашылі пашырыць мерапрыемства да «маштабнага праекта электроннай музыкі». І таму фэст перанясуць з маёнтка Дзеда Мароза да галоўных варот парка.

«Паважаныя аматары электроннай музыкі, натхнёныя вашай рэакцыяй і вялікай цікавасцю, мы з радасцю абвяшчаем пра запуск маштабнага праекта электроннай музыкі. У сувязі з гэтым мерапрыемства, запланаванае на 18 красавіка, пераносіцца на 28 жніўня. Месца сустрэчы і правядзення мерапрыемства — галоўныя вароты Нацыянальнага парка. Што вас чакае? Гэта будзе не проста вечарына, а незабыўная ноч, напоўненая мноствам сюрпрызаў, а таксама выступамі топавых выканаўцаў электроннай музыкі. Усе раней набытыя білеты застаюцца сапраўднымі. У сувязі з пашырэннем праграмы і ўзроўню падзеі кошт новых білетаў будзе скарэктаваны», — заявілі ў Нацпарку.

Раней тэхнарэйв быў анансаваны на гэту суботу, 18 красавіка.

Мерапрыемства анансавалася наступным чынам:

«18 красавіка Белавежская пушча ператворыцца ў эпіцэнтр электроннай музыкі. Мы запрашаем вас на ўнікальны тэхнарэйв у самым сэрцы легендарнага лесу — у маёнтку Дзеда Мароза! Уявіце: векавыя дрэвы, начная ілюмінацыя казачнай сядзібы і магутныя біты, што пранізваюць цішыню ночы. Гэта не проста вечарынка, гэта пагружэнне ў іншую рэальнасць».

У сацсетках на тэхнарэйв адрэагавалі неадназначна. Адныя перажывалі адносна таго, як такое шумнае мерапрыемства адаб'ецца на жывёлах пушчы:

«Зараз вясна, гнездаванне птушак, гон многіх жывёл… Якія рэйвы з магутным гукам?»

«Птушкі будуць у захапленні, астатнія звяркі таксама ў экстазе».

«У запаведніку грукат тэхна ў перыяд гнездавання».

«Люблю рэйвы, люблю тэхна, люблю опэн-эйры, але рылі… У Белавежскай пушчы — гэта ўжо ту мач».

Дастаткова зірнуць на карту: маёнтак літаральна патанае ў лесе. Навокал — ні забудовы, ні «буфернай зоны». Да найбліжэйшай невялікай вёскі — прыкладна два кіламетры.

Былі і тыя, хто лічыць, што вечарынка не павінна нашкодзіць жывёлам, якія насяляюць месцы побач з лакацыяй яе правядзення:

«Маёнтак Дзеда Мароза ўжо гадоў з 20 напоўнены людзьмі. Там заўсёды шумна, асабліва ў навагоднія святы. Ён не ў лясным гушчары знаходзіцца».

«Гэта, напэўна, не будзе праходзіць у прыродаахоўнай зоне. А там, дзе далі дазвол, напэўна, на пастаяннай аснове нешта ды праходзіць (уласна, гэта пазначана). А якое-небудзь свята кшталту вяселля можа аказацца нашмат шумнейшым (з-за феерверкаў, напрыклад)».

«Узровень гуку на тэхнарэйвах звычайна складае ад 100 да 120 дэцыбелаў. Стрэл з ружжа ў сярэднім стварае гук гучнасцю ад 140 да 170 дБ. Узровень шуму ад удару маланкі (гром) надзвычай высокі: у непасрэднай блізкасці ён складае каля 120—140 дБ, што дасягае болевага парога чалавека. Пры асабліва блізкіх ударах або спецыяльных умовах узровень гукавога ціску можа кароткачасова перавышаць 165—200. Пытанне: ад чаго больш імаверна спыніцца сэрца беднай жывёлы?»

Каментары1

  • Ыцук
    16.04.2026
    Это просто днище.

Цяпер чытаюць

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка4

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін пагражае Еўропе вайной у выпадку ўводу еўрапейскіх войскаў ва Украіну9

Як «разумныя тэлевізары» сочаць за гледачамі — вынікі новага расследавання3

Зміцер Дашкевіч: У выгнанні я валацуга, але маю тое, чаго цяпер не было б для мяне ў Беларусі — магчымасць прыносіць Госпаду плод17

Прыкладна палова людзей, якія выжылі пасля тэрактаў 11 верасня, захварэла на рак3

У Францыі зноў абвастрылася спрэчка вакол карціны Марка Шагала пад столлю Парыжскай оперы2

У Нью-Ёрку аднавілі Вежы-блізняты ў натуральную велічыню з дапамогай 2977 дронаў — па колькасці ахвяр тэракта 11 верасня2

«Эвалюцыя закончылася». Шрайбман раскрытыкаваў Ціханоўскую за нязменнасць наратываў73

Дзяўчыну не пусцілі ў мінскае метро з сабакам — давялося надзяваць пакет ФОТАФАКТ8

Андрэй Пачобут наведаў у Мінску Валадарку ФОТЫ23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка4

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць