БЕЛ Ł РУС

У НАТА хочуць адмовіцца ад штогадовых самітаў, каб не цвяліць лішні раз Трампа

28.04.2026 / 22:56

Nashaniva.com

У кіраўніцтве НАТА абмяркоўваюць магчымасць адмовіцца ад штогадовых самітаў альянсу. Пра гэта паведамляюць крыніцы Reuters. Паводле інфармацыі агенцтва, такі крок разглядаецца ў тым ліку для таго, каб пазбегнуць канфліктаў з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам падчас яго апошняга года знаходжання ў Белым доме.

Дональд Трамп. Фота: Chip Somodevilla/Getty Images

Трамп неаднаразова крытыкаваў іншыя краіны НАТА. Апошнім часам ён выказваў незадаволенасць тым, што саюзнікі нібыта недастаткова падтрымалі ЗША ў вайне супраць Ірана.

За 77 гадоў існавання НАТА саміты праводзіліся з рознай перыядычнасцю. Аднак з 2001 года яны адбываліся штогод.

Ужо вядома, што 7—8 ліпеня 2026 года сустрэча лідараў краін альянсу павінна прайсці ў Анкары. Аднак некаторыя ўдзельнікі НАТА лічаць, што перыядычнасць такіх сустрэч можна і зменшыць.

Адзін з дыпламатаў паведаміў, што запланаваны на 2027 год саміт у Албаніі, хутчэй за ўсё, адбудзецца, але сустрэчу ў 2028 годзе могуць адмяніць.

У 2028 годзе ў ЗША павінны адбыцца чарговыя прэзідэнцкія выбары, пасля якіх Трамп пакіне сваю пасаду.

Прадстаўнік НАТА ў адказ на запыт журналістаў заявіў, што альянс і надалей будзе рэгулярна праводзіць сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, а паміж самітамі працягне кансультацыі па пытаннях агульнай бяспекі.

Чытайце таксама:

Як ЗША выбудоўваюць новы сусветны парадак: кантроль над марскімі вузламі перадусім

Трамп падзяліў саюзнікаў па НАТА на «добрых» і «кепскіх»

Прэм'ер-міністр Іспаніі спрабуе аб'яднаць левыя сілы ў сусветную кааліцыю супраць трампаўскай MAGA

Вось як еўрапейцы і Канада будуць дзейнічаць, калі ЗША выйдуць з НАТА

«Яна непрымальная». Трампа расцвяліла нават Джорджа Мелоні

Прэзідэнт Чэхіі: Трамп за некалькі тыдняў зрабіў больш для падрыву даверу да НАТА, чым Пуцін за многія гады

Каментары да артыкула