Свет1717

Прэм'ер-міністр Іспаніі спрабуе аб'яднаць левыя сілы ў сусветную кааліцыю супраць трампаўскай MAGA

Прэм’ер-міністр Іспаніі Педра Санчэс правёў у Барселоне міжнародную канферэнцыю, якая аб’яднала лідараў левых сіл з розных краін свету. Мерапрыемства доўжылася два дні і разглядалася як своеасаблівы адказ на кансерватыўную платформу MAGA, звязаную з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, паведамляе Euronews.

Педра Санчэс — у цэнтры. Фота: AP Photo/Joan Monfort

У сустрэчы ўдзельнічалі палітыкі з Еўропы, Лацінскай Амерыкі і Афрыкі. Сярод іх быў прэзідэнт Бразіліі Луіс Інасіу Лула да Сілва, які рэзка раскрытыкаваў «ваенных лідараў» і тэхналагічных магнатаў, абвінаваціўшы іх у падрыве дэмакратыі і правоў працоўных, а таксама нанясенні шкоды прыродзе.

Сярод іншых высокапастаўленых гасцей былі прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Сірыл Рамафоса, прэзідэнт Калумбіі Густава Петра і прэзідэнтка Мексікі Клаўдыя Шэйнбаўм. Усе яны раней уступілі ў канфлікт з Трампам па пытаннях мытных пошлін і міграцыі. ПАР, акрамя таго, сутыкнулася з абвінавачваннямі ў «антыбелым» расізме.

Прадстаўніцтва ад Еўропы ўключала віцэ-канцлера Германіі Ларса Клінгбайля, брытанскага міністра замежных спраў Дэвіда Лэмі, лідарку італьянскай апазіцыі Элі Шляйн і кіраўніка Сацыялістычнай партыі Бельгіі Поля Маньета. Таксама прысутнічаў французскі эканаміст Габрыэль Зюкман, які выступае за павышэнне падаткаў для багатых.

Прэзідэнт Еўрапейскай рады Антоніу Кошта таксама меўся быць на мерапрыемстве, але адмяніў свой візіт у апошні момант, спаслаўшыся на асабістыя прычыны. 

Падчас выступленняў на канферэнцыі неаднаразова гучала крытыка палітыкі Трампа, у тым ліку яго гандлёвых і знешнепалітычных крокаў. Удзельнікі заклікалі да кансалідацыі «прагрэсіўных сіл» для супрацьдзеяння, як яны адзначылі, «рэакцыйнай хвалі» ў свеце.

Гаспадар мерапрыемства Педра Санчэс падкрэсліў, што мэта канферэнцыі — аб’яднаць левыя і «прагрэсіўныя» рухі на міжнародным узроўні. Ягоная ўласная актыўная знешняя пазіцыя апошнім часам выклікае вялікае напружанне ў адносінах з ЗША, дзе Трамп ужо крытыкаваў іспанскага лідара і пагражаў эканамічнымі мерамі.

Мерапрыемства прайшло на фоне складанай сітуацыі для самога Санчэса ўнутры краіны: ягоная жонка фігуруе ў справе аб карупцыі, якую яны абодва адмаўляюць і называюць палітычна матываванай.

Каментары17

  • Санчэс
    19.04.2026
    А нашто якасць фота наўмысна пагаршаць?
  • Alas
    19.04.2026
    Каб гэтыя чэрці з рашкай так змагаліся…
  • Хворбз
    19.04.2026
    Alas, Не, гэтая шобла больш ваюе за "права трудящіхся".

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу5

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі3

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі57

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

«Дык якія ж вялікія ў вас шляхцічы былі!» Прэм'ер Ірландыі пажартаваў, прымаючы ад Ціханоўскай слуцкі пояс14

Яшчэ два спадарожнікі расійскага аналага Starlink пачалі падаць на зямлю4

«Белтэлекам» пакуль адмяніў анансаванае павышэнне тарыфаў

У Лідзе бабуля падарыла кватэру ўнучцы, а пасля вяртала яе праз суд

Людзі, эвакуяваныя з Алешак, ужо ва Украіне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу5

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць