У Мінск прыедзе нідэрландская зорка 2010-х. Вы дакладна чулі яе хіты This Is Love і Policeman
Сёлетні фестываль belbet fest аб'явіў поўны лайнап. Да ўжо заяўленых раней артыстаў 13 чэрвеня на стадыёне «Дынама» далучацца расійскія выканаўцы Niletto, Seryabkina і нідэрландская спявачка Eva Simons, вядомая сваімі хітамі Policeman, Bludfire і This Is Love, запісаным у дуэце з will.i.am.
Эва Сіманс. Фота: Joseph Okpako/WireImage
На галоўнай сцэне ў гэты дзень таксама збяруцца і іншыя выканаўцы. Сярод іх — Ваня Дзмітрыенка, Galibri & Mavik, Swanky Tunes, 5sta Family, Насця Краўчанка, DJ Jeneva і Cosa Nostra.
Паведамляецца, што ў гэтым годзе belbet fest выйдзе на новы ўзровень і прапануе больш забаў, інтэрактыўных зон і фудкортаў з разнастайнай вулічнай ежай.
Адно з галоўных новаўвядзенняў — выбар фармату ўдзелу. «Фестывальны» білет дае доступ да ўсіх актыўнасцяў, фудкортаў і дадатковых сцэн. Для поўнага пагружэння прадугледжаны фармат «Галоўная сцэна», які дазволіць убачыць усе ключавыя выступленні.
Фестываль пройдзе 13 чэрвеня на стадыёне «Дынама». Да яго арганізацыі мае дачыненне «Музычная медыякампанія» (ММК), звязаная з Ганнай Лукашэнкай (Сялук), жонкай сярэдняга сына Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрыя.
Чытайце таксама:
У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?