Стала вядома, у якіх краінах найбольшая рэлігійная разнастайнасць
Праект visualcapitalist візуалізаваў даныя Індэкса рэлігійнай разнастайнасці, заснаванага на аналізе даследчага цэнтра Pew Research Center. У рэйтынгу краін лідзіруе Сінгапур, піша Thinktanks.pro.
Будыйскае рэлігійнае мерапрыемства ў Сінгапуры. Фота: Pascal Deloche/Godong/Universal Images Group via Getty Images
Індэкс вымярае, наколькі раўнамерна размеркавана насельніцтва па рэлігіях, пры гэтым больш высокія балы паказваюць на больш збалансаванае спалучэнне.
Сінгапур займае першае месца ў рэйтынгу, паколькі там ніводная рэлігійная група не складае больш за траціну насельніцтва. Адразу за ім ідуць Сурынам і Тайвань.
Таксама ў лік краін з высокай рэлігійнай разнастайнасцю ўвайшлі Паўднёвая Карэя, Маўрыкій, Гвінея-Бісау, Тога і Бенін.
У канцы рэйтынгу знаходзяцца такія краіны, як Емен, Афганістан, Самалі, Іран і Марока, дзе рэлігійная разнастайнасць практычна адсутнічае — тут цалкам дамінуе іслам.
Беларусь, Расія, Украіна і Латвія ўваходзяць у лік краін з сярэдняй рэлігійнай разнастайнасцю, а Літва і Польшча — з нізкай.
Чытайце таксама:
У Нацыянальным гістарычным музеі нарэшце расчыталі надпіс на старажытнай шаблі са сваіх фондаў