Грамадства33

Беларускі прыхільнік «рускага свету» ледзь не выступіў на канферэнцыі ў Літве. Яго выкраслілі ў апошні момант

У Вільні з праграмы праваслаўнай канферэнцыі ў астатні момант прыбралі беларускага гісторыка і пазаштатнага святара Аляксея Хацеева, які вядомы як прыхільнік ідэй «рускага свету». На яго прысутнасць сярод удзельнікаў мерапрыемства звярнулі ўвагу журналісты LRT.

Аляксей Хацееў

Канферэнцыя прайшла 26 красавіка ў віленскім Прачысценскім кафедральным саборы і была прысвечаная 680‑годдзю храма і гісторыі праваслаўя ў Літве. Аднак спіс удзельнікаў выклікаў пытанні праз ранейшыя публічныя выразна прарасійскія заявы некаторых заяўленых выступоўцаў, сярод якіх быў і Аляксей Хацееў з Беларусі. 

Журналісты звярнулі ўвагу, што Хацееў раней называў украінскі Еўрамайдан «дзяржаўным пераваротам», а Крым — «рускай зямлёй».

Пасля журналісцкага запыту арганізатары канферэнцыі хуценька пазбавіліся ад Хацеева на канферэнцыі.

«Згаданыя вамі палітычныя выказванні святара Аляксея Хацеева сталі для нас нечаканасцю. Дзякуем за пададзеную інфармацыю», — паведамілі ў Літоўскай праваслаўнай епіскапіі.

У выніку, нягледзячы на тое, што тэма дакладу Хацеева «не выклікала пытанняў», было прынята рашэнне «выключыць яго выступленне з праграмы канферэнцыі».

Ураджэнец расійскага Яраслаўля Аляксей Хацееў цяпер працуе старшым навуковым супрацоўнікам у аддзеле гісторыі Беларусі канца XVIII — пачатку ХХ стагоддзяў Інстытута гісторыі НАНБ. Ён выпускнік Мінскай духоўнай семінарыі і гістарычнага факультэта БДУ. У 2017—2020 гадах быў аспірантам кафедры гісторыі Расіі БДУ, у 2021 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, прысвечаную расійскім гістарычна-літаратурным часопісам другой паловы XIX — пачатку XX стагоддзя як крыніцы па гісторыі Беларусі.

Доўгі час працаваў у рэдакцыі праваслаўнай газеты «Воскресение», якая адзначалася заходнерускімі поглядамі, быў настаяцелем храма Іаана Кранштацкага ў Мінску. Пэўны час выкладаў англійскую мову і гісторыю ў школе. У Інстытуце гісторыі НАНБ стаў працаваць з канца 2022 года.

На праграму канферэнцыі, у якой і пасля выдалення Хацеева, заставаліся выразна прарасійскія ўдзельнікі з краін Еўрасаюза, звярнула ўвагу таксама Міністэрства замежных спраў Літвы. Яно паведаміла, што сам факт правядзення такіх мерапрыемстваў не парушае закон, аднак іх змест павінен заставацца ў межах прававога поля.

У МЗС падкрэслілі, што Канстытуцыя Літвы гарантуе свабоду слова і веравызнання, але рэлігійныя пляцоўкі не могуць выкарыстоўвацца для дзейнасці, якая супярэчыць законам і Канстытуцыі краіны.

Таксама ведамства выказала надзею, што канферэнцыя не стане палітычнай платформай. Асабліва падкрэсліваецца, што яна не павінна выкарыстоўвацца для апраўдання расійскай агрэсіі супраць Украіны або распаўсюджвання ідэй так званага «рускага свету».

Асобна МЗС нагадала, што Літоўская праваслаўная царква ўжо раней выказвала пазіцыю супраць вайны і заяўляла пра імкненне да большай незалежнасці ад Масквы, таму чакаецца паслядоўнасць у гэтых прынцыпах.

Адносна ўдзельнікаў канферэнцыі ў ведамстве адзначылі, што ў некаторых з іх ёсць спрэчныя публічныя пазіцыі і выказалі надзею, што адпаведныя органы ацэняць мерапрыемства з пункту гледжання магчымых пагроз бяспецы дзяржавы і грамадскаму парадку.

Каментары3

  • 123
    27.04.2026
    Ужо думаў, што чарговы артыкул пра Краўцова ці Бабарыку.
  • Маркс : Паходжанне Масковіі — у крывавай дэградацыі мангольскага рабства
    27.04.2026
    Крым — «рускай зямлёй» ???

    цікава а вы папы "рпц" -нквд , згодны з К. Марксам?
    "Паходжанне Масковіі — у крывавай дэградацыі мангольскага рабства…
    🇷🇺 паўазіяцкая пагроза для Еўропы і цывілізацыі…маскавіты — не славяне; яны не належаць да інда‑германскай расы, яны des intrus [уцяры, акупанты ], якіх трэба адціснуць назад за Дняпро."
    К. Маркс (1856–57 / 1873).
  • Железный занавес
    28.04.2026
    Закрытие не способствует росту взаимопонимания и доверия. Это не приведет к сдвигам у нас. Его политические взгляды это его дело, а до доклад это уже другое.

Цяпер чытаюць

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях8

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Усе навіны →
Усе навіны

Мінск 8 мая паралізавалі 10‑бальныя заторы і залева

Міжнародныя федэрацыі лёгкай атлетыкі і тэніса пакуль не будуць здымаць абмежаванні з беларусаў9

Трансляцыю парада ў Маскве рыхтуюць да непрадбачаных сітуацый7

Памятаеце ўкраінскага скандальнага палітыка Алега Ляшко? Вось дзе ён цяпер12

Сакрэтная кафедра Баўманаўскага ўніверсітэта Расіі цяпер рыхтуе хакераў і дэзынфарматараў для ГРУ — расследаванне4

У Мінску пасля дажджу падтапіла некаторыя вуліцы. Асабліва стыхія сваволіла на захадзе горада2

Службы таксі абавязаліся не павышаць цэны ў непагадзь3

Прэс-сакратарка Трампа нарадзіла дачку11

Дачка Вардамацкага вырашыла не балатавацца ў Каардынацыйную раду4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях8

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць