БЕЛ Ł РУС

У Мінску навучэнец каледжа страляў з пнеўматыкі па вокнах

11.05.2026 / 17:12

Nashaniva.com

Жыхарка аднаго з дамоў раніцай заўважыла разбітае акно ў сваёй кватэры і звярнулася ў міліцыю. Праверка паказала, што шкло пашкодзілі стрэлам.

Скрыншот з відэа

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку хутка знайшлі таго, хто страляў. Ім аказаўся навучэнец сталічнага каледжа. Хлопец расказаў, што напярэдадні быў у гасцях у знаёмага, а па дарозе дадому вырашыў праверыць магутнасць нядаўна набытага пнеўматычнага пісталета. Для гэтага ён выбраў акно чужой кватэры.

Пасля стрэлу малады чалавек уцёк, але пазбегнуць адказнасці не змог. Памер шкоды ацанілі прыкладна ў тысячу рублёў.

Цяпер студэнту давядзецца не толькі кампенсаваць кошт пашкоджанага акна, але і сесці на лаву падсудных. Супраць яго распачалі крымінальную справу за хуліганства.

У міліцыі нагадалі, што нават пнеўматычная зброя можа быць небяспечнай, а выкарыстоўваць яе ў грамадскіх месцах забаронена.

Чытайце таксама:

У Мастах п'яныя мужыкі стралялі з кватэры з пнеўматыкі. І трапілі ў суседскі «Опель»

У Лоеве дзяўчына забаўлялася, страляючы па машыне суседа

Мінчанка правярала пісталет каханага і пацэліла ў шкло тралейбуса

У Магілёве мужчына расстраляў шчанюкоў з пнеўматычнай вінтоўкі

Каментары да артыкула