У Магілёве адбыўся шакавальны выпадак жорсткага абыходжання з жывёламі. На адной з вуліц горада былі знойдзеныя трупы бяздомных шчанюкоў, паведамляе міліцыя.

Ілюстрацыйнае фота
Жыхары Магілёва звярнуліся ў чат-бот МУС: у адным з раёнаў невядомы расстраляў шчанюкоў з пнеўматычнай зброі.
Неўзабаве высветлілася, што зверства ўчыніў 53‑гадовы мясцовы жыхар. Мужчыну затрымалі, аднак растлумачыць матыў сваіх дзеянняў ён не змог.
Зламысніку пагражае арышт або абмежаванне волі тэрмінам да двух гадоў.
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары