БЕЛ Ł РУС

Да новага санкцыйнага пакета Еўрасаюза супраць Расіі і Беларусі далучыліся яшчэ 8 краін

13.05.2026 / 19:04

Nashaniva.com

Да санкцый далучыліся Албанія, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Украіна і Чарнагорыя. Усе яны прыводзяць сваю палітыку ў адпаведнасць з рашэннямі ЕС адносна Беларусі, паведамілі ў Еўрапейскай радзе.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com

Гаворка ідзе пра 20‑ты пакет санкцый, прыняты ў канцы красавіка 2026 года. Адначасова Еўрасаюз падоўжыў дзеянне абмежаванняў супраць Беларусі як мінімум да канца лютага 2027 года.

У новым пакеце санкцый пад абмежаванні трапіла Беларуская нафтавая кампанія (БНК). У ЕС заявілі, што кампанія звязаная з беларускімі ўладамі, бо яе кіраўніцтва прызначаецца Аляксандрам Лукашэнкам.

Таксама санкцыі ўвялі супраць кампаніі «Волат-Саньцзян», якая выпускае колавыя шасі для вайсковай тэхнікі, у тым ліку для рэактыўных сістэм залпавага агню. Пад абмежаванні трапіла і кітайская кампанія China Space Sanjiang Group, якая супрацоўнічае з беларускім вайскова-прамысловым комплексам.

Асобны пункт санкцый тычыцца беларускага лічбавага рубля. Еўрасаюз забараніў сваім грамадзянам і кампаніям праводзіць аперацыі з гэтай сістэмай, нават нягледзячы на тое, што яна яшчэ не была поўнасцю запушчаная.

Цяпер еўрапейскім арганізацыям, бізнесу і фізічным асобам забаронена ўзаемадзейнічаць з платформамі і структурамі, звязанымі з разлікамі ў беларускім лічбавым рублі.

Чытайце таксама:

У новы санкцыйны пакет Украіны ўвайшлі 11 беларускіх прадпрыемстваў і 16 грамадзян Беларусі. Сярод іх Шэйман і сыны Лукашэнкі

Зяленскі заявіў пра падпісанне санкцыйнага пакета, у тым ліку і супраць суб'ектаў з Беларусі

У ЕС канчаткова ўхвалілі крэдыт для Украіны і санкцыі супраць Расіі

У санкцыйны спіс ЕС уключылі Беларускую нафтавую кампанію і «Волат-Санцзян»

Каментары да артыкула