Грамадства44

У новы санкцыйны пакет Украіны ўвайшлі 11 беларускіх прадпрыемстваў і 16 грамадзян Беларусі. Сярод іх Шэйман і сыны Лукашэнкі

Пад абмежаванні, якія 29 красавіка зацвердзіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, трапілі як прадпрыемствы беларускага ВПК, так і асобы, датычныя яго ці ўвогуле набліжаныя да Аляксандра Лукашэнкі.

Злева направа — Дзмітрый і Віктар Лукашэнкі

Санкцыі ўведзеныя супраць прадпрыемстваў, якія, паводле інфармацыі ўкраінскага боку, вырабляюць артылерыйскія снарады калібраў 122 мм і 152 мм для расійскіх войскаў. Сярод іх названыя магілёўскі завод «Ольса», мінскі завод «Тэрмапласт», Жодзінскі кавальскі завод цяжкой штампоўкі, якія выпускаюць дэталі для боепрыпасаў.

Таксама санкцыі ўведзеныя супраць прадпрыемства «ІК-9» з Горак, якое вырабляе ўпакоўку для снарадаў, і бабруйскай кампаніі «НафтаХімДыягностыка», дзе, як сцвярджаецца, праводзяцца выпрабаванні боепрыпасаў.

Абмежаванні закранулі і Віцебскі завод электравымяральных прыбораў, які, паводле паведамленняў, пастаўляе абсталяванне для рамонту і мадэрнізацыі расійскай бранятэхнікі, а таксама ашмянскае прадпрыемства «Радыётэхніка», што вырабляе кампаненты для вайсковай тэхнікі.

Акрамя таго, санкцыі распаўсюджаныя на Мінскі завод цывільнай авіяцыі № 407, які займаецца рамонтам расійскіх самалётаў сямействаў «Ту», «Як» і «Іл».

Трапіў пад санкцыі таксама Барысаўскі завод пластмасавых вырабаў і мінскія прадпрыемствы «Чып і Дзіп» і «407 Тэхнікс».

Сярод фізічных асоб у спісе — Віктар Шэйман, які, як сцвярджаецца, удзельнічаў у міждзяржаўных перамовах, ценявых бізнэс-схемах і арганізацыі абыходу міжнародных санкцый. Ён ужо знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, ЕС, Вялікабрытаніі, Швейцарыі і Канады.

Таксама пад санкцыі трапілі Віктар і Дзмітрый Лукашэнкі — сыны Аляксандра Лукашэнкі. Украінцы сцвярджаюць, што яны датычныя да экспарту прадукцыі ў абыход міжнародных абмежаванняў, паставак тавараў падвоенага прызначэння і рээкспарту праз тэрыторыю Беларусі.

Іншыя асобы, якія згадваюцца ў дакументах — Дзмітрый Баразноў, Максім Карпыза, Дзмітрый Кісель, Аляксандр Маркоўскі, Павел Муравейка, Аляксандр Рахманаў, Аляксандр Салдаценка, Аляксей Сушкевіч, Максім Сырай, Дзмітрый Чэрай, Аляксандр Шалянгоўскі, Наталля Шкет і Станіслаў Яраховіч.

Каментары4

  • Машынка JUKI
    30.04.2026
    Усё РУП-4 трэба пад санкцыі, якое жыруе на рабскай працы зняволеных.
  • старый литвин
    30.04.2026
    все ИК делают ящики для русских военных.
    и Украина должна была знать, что юрлица ИК не имеют к этому отношения. промзоны ИК регистрируются на отдельные юрлица, которые меняются примерно раз в 2 года. какой смысл включать ИК в санкции за ящики?
    санкции надо применять ко всему ДИН РБ, оно управляет всеми ИК и промзонами.
  • Рыгор
    30.04.2026
    Фантастычна! Нарэшце неверагоднымі высілкамі высьветлілі з Шэйманам і сынамі Лукашэнкі - бо да гэтага была праклятая невядомасьць.

Цяпер чытаюць

У Еўрасаюзе 550 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства4

У Еўрасаюзе 550 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства

Усе навіны →
Усе навіны

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

Скандальны беларускі футбаліст вярнуўся на радзіму. Але хапіла аднаго матча, і яго выганяюць з чарговай каманды

У Маскве заявілі, што ў Кіева згоды на перамір'е ніхто і не пытаецца. Хапае і рашэння Пуціна8

Як часта трэба правяраць зрок? Тлумачыць галоўны доктар бальніцы

У Мінску ліквідуюць Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва4

Бельгія не будзе дэмантаваць свае ядзерныя рэактары4

На неадэкватнага пасажыра, які так спяшаўся ў Смаленск, што пабіўся з аховай метро, завялі крыміналку11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Еўрасаюзе 550 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства4

У Еўрасаюзе 550 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць