Джон Коўл сазваніўся са Святланай Ціханоўскай
Пра сваю размову са Святланай Ціханоўскай спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл паведаміў у сацсетцы X.
Джон Коўл. Фота: AP Photo / Mindaugas Kulbis
«У мяне адбылася добрая размова са Святланай Ціханоўскай сёння раніцай. Я падзякаваў ёй за нязменную падтрымку нашых намаганняў з боку ЗША ў Беларусі», — напісаў Джон Коўл.
Іншых падрабязнасцяў ён не падаў.
Раней стала вядома, што 16‑17 мая на пратэстанцкі «Фестываль надзеі» ў «Чыжоўку-Арэну» прыедзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Джона Коўла з жонкай. Папярэднія візіты Коўла ў Мінск суправаджаліся вызваленнем груп беларускіх палітвязняў.
Чытайце таксама:
Марына Золатава — ЗША, ЕС: Калі ласка, не спыняйцеся!
Трамп падзякаваў Лукашэнку за супрацу і сяброўства
Джон Коўл паабяцаў звярнуць асаблівую ўвагу на лёс адной з палітзняволеных
Коўл: Лукашэнка хоча, каб Беларусь стала часткай еўрапейскай сям’і народаў