Грамадства5151

Коўл: Лукашэнка хоча, каб Беларусь стала часткай еўрапейскай сям’і народаў

Спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл заявіў агенцтву Reuters, што цяпер абмяркоўваецца магчымы візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Злучаныя Штаты. Паводле яго слоў, такая паездка магла б стаць добрым крокам для развіцця адносін паміж краінамі.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Evgenia Novozhenina / Pool Photo via AP

Коўл сказаў, што цяпер абмяркоўваецца тэма адкрыцця амбасады ЗША ў Мінску. Ён адзначыў, што ўсе гэтыя пытанні знаходзяцца на парадку дня, і выказаў аптымізм адносна іх рэалізацыі.

На думку амерыканскага прадстаўніка, Лукашэнка хоча, каб Беларусь стала часткай еўрапейскай сям’і народаў. Як ён лічыць, вызваленне палітвязняў магло б дапамагчы Мінску рухацца ў гэтым кірунку.

«Пакуль мы давяраем адзін аднаму, і… калі адзін адчувае, што другі збіўся з курсу, мы гэта наладзім», — акрэсліў Коўл свае асабістыя адносіны з Лукашэнкам.

Таксама Коўл паведаміў, што плануе прыехаць у Беларусь праз два-тры тыдні і спадзяецца, што цягам месяца ўдасца дамагчыся вызвалення часткі палітвязняў.

Падчас папярэдняй сустрэчы з Коўлам 19 сакавіка Лукашэнка казаў, што Дональд Трамп нібыта запрасіў яго ў сваю рэзідэнцыю ў Фларыдзе для абмеркавання «вялікай здзелкі».

Каментары51

  • Крынж
    28.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Крынж
    28.04.2026
    Коўл такі ж дурань як і Трамп
  • Ну-ну
    28.04.2026
    Спачатку я задаўся быў пытаньнем, як дарослы чалавек (Коўл у сэнсе, а ня гэтае мазаічнае *****) можа верыць у такі слоп мазаічнага, калі пару пстрыкаў мышкай у Вікіпэдыі добра б далі яму зразумець, што лука пачынаў кар’еру разам з чарнасоценцамі а-ля Замяталін і пасьлядоўна вёў Беларусь пад расейскае ярмо. А потым я ўспомніў, што Коўл працуе на пэдафіла і вызнае саенталёгію (сэкту прыдуманую наркаманам Габардам).

Цяпер чытаюць

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя11

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя

Усе навіны →
Усе навіны

Дзясяткам дзікоў фінскія памежнікі не даюць пераходзіць мяжу Фінляндыі і Расіі

На вайне супраць Украіны загінуў былы памочнік Жырыноўскага. Яго прозвішча стала мемам2

Сярэдняя працягласць жыцця ў Мінску складае 77,9 года6

Самалёт, які ляцеў з Дубая ў Беларусь, сеў у аэрапорце Ісламабада праз недахоп паліва4

Паездкі на таксі 1 верасня могуць падаражэць

На Выганашчанскім возеры адбыўся масавы мор рыбы

Расійскі «Афрыканскі корпус» дапамог мясцовай хунце задушыць спробу вайсковага перавароту ў Нігеры5

Урад Расіі дазволіў прадаваць шмурдзяк замест бензіну5

Пад Мінскам ужо расставілі кампазіцыі да «Дажынак». У модзе саламяныя вёскі ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя11

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць